на́глы, ‑ая, ‑ае.

Абл. Раптоўны. Дзед зразу асеў і зажмурыў вочы, чакаючы наглай смерці. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шквал, -у, м.

1. Раптоўны моцны парыў ветру, які суправаджаецца звычайна навальнічным ліўнем.

Наляцеў ш.

Ш. смеху (перан.).

2. перан. Моцная масіраваная стральба.

Ш. агню.

|| прым. шква́льны, -ая, -ае і шква́лісты, -ая, -ае.

Шквальны (шквалісты) вецер.

Шквальны агонь кулямётаў.

Шквальныя апладысменты (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Зрабіць раптоўны рэзкі рух убок. Кіўнула [Тося] галавой, — аж віхнулася бялявая каса, скручаная ў вянок. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нае́зд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. наехаць.

2. Прыезд каго-н. куды-н. на нейкі час.

Н. турыстаў.

3. Раптоўны набег, напад вялікай колькасці каго-, чаго-н.

Спусташальны н.

4. у знач. прысл. нае́здам. Прыязджаючы зрэдку і ненадоўга.

Бываў у вёсцы н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

На́глыраптоўны, нечаканы’ (Сл. паўн.-зах., З нар. сл.), ’круты’, ’злосны, люты’ (слонім., Сцяшк. Сл.), ’вялікі, высокі’ (ТС; лельч., Нар. лекс.; мазыр., З нар. сл.; ельск., жытк., петрык., Мат. Гом.), ’нахабны’ (уздз., Жд. 1; рэч., Мат. Гом.; ТС), укр. наглий ’хуткі; раптоўны, нечаканы’, рус. наглый ’дзёрзкі, нахабны’, польск. nagłyраптоўны, нечаканы, пільны, неадкладны; хуткі, жвавы’, чэш., славац. náhlýраптоўны, нечаканы, круты’, в.-луж. nahty ’круты, рэзкі; хуткі, раптоўны; запальчывы’, н.-луж. nagty ’тс’, славен. nagel ’тс’, серб.-харв. nȃgao ’хуткі, паспешны; мітуслівы, неабачлівы’, балг. на́гъл ’нахабны’, макед. нагол ’тс’. Прасл. *nagъlъ (або *naglъ), поўная форма *naglъjь, збліжаюць з санскр. añjas, añjasā ’жвавы, раптоўны’, гоц. anaksраптоўны, хуткі’ (Фасмер, 3, 36; Скок, 2, 498; Бязлай, 2, 212; Шустар-Шэўц, 2, 982), з лат. naguot ’спяшацца’, nagtiês ’хутка рабіць’ (Махэк₂, 388); сумніцельнай здаецца спроба вывесці прасл. *naglъ з *na‑lьg‑lъ < ležati (Тэдэска, Language, 27, 151, 28–33). Варбат рэканструюе першасную семантыку слова як ’хуткі, паспешны, раптоўны’, з якой выводзяцца іншыя пераважна экспрэсіўныя значэнні, і звязвае яго з прасл. *snaga ад дзеяслова з коранем *(s)nag‑, страчанага ў славянскіх мовах, якому адпавядае літ. nogė́tis ’жадаць, хацець’ (Варбат, Этимология–1964, 27–30). Літ. nõglasраптоўны, хуткі, імклівы’ запазычана з бел. або польск. (Фрэнкель, 1, 506). Цікавыя беларускія семантычныя інавацыі; палес. ’вялікі, высокі’ на базе значэння ’рэзкі, круты’ («наглы берэг», ТС), параўн. таксама на́глік ’вельмі высокая асоба’ (ТС), на́гліца ’велікан’ (саліг., Нар. сл.) і ’скупы, прагны, хцівы’ на бел.-літ. паграніччы, параўн. таксама нагле́ц ’той, хто скупы’, відаць, пад уплывам літоўскай мовы, параўн. літ. nogė́tis ’жадаць, хацець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

набе́г, ‑у, м.

1. Раптоўны напад, уварванне на якую‑н. тэрыторыю і спусташэнне яе. Набег татарскай арды. □ І здаецца, што гэта не семінарысты спяваюць ля печкі ў вагоне, а гуляе запарожская сеч пасля буйнага набегу дзесьці ў стэпе ля вогнішчаў. Сяргейчык. // перан. Уварванне з карыслівымі мэтамі ў чужы сад, агарод і пад. [Бушыла:] — Я сам некалі ў свой час на сады і гароды набегі рабіў. Шамякін.

2. Раптоўны павеў ветру, прыліў вады і пад. Нібы шротам налітыя,.. [каласы] ад лёгкага набегу ветру прыпадаюць да самай зямлі, просячы сярпа... Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гвалто́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які суправаджаецца гвалтам, прымусам. У Заходняй Беларусі буржуазны ўрад Польшчы праводзіў гвалтоўнае апалячванне насельніцтва. // Выкліканы гвалтам, прымусам. Гвалтоўная смерць.

2. Раптоўны, нечаканы. Гвалтоўны агонь мінамётаў, быццам лапай, пакрыў .. лес. Брыль.

3. Парывісты, бурны. Гвалтоўны вецер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шаламі́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; незак., каго-што.

1. Ашаламляць, рабіць моцнае ўражанне, прыводзіць у замяшанне. Гэтак шаломіць чалавека раптоўны гром, маланка ў цёмнай ночы, зычны стук гарматы, што знянацку парушае цішу. Гартны.

2. П’яніць, адурманьваць. Піва шаломіць стомленыя галовы, робіцца трохі весялей. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ві́рны ’хвалісты, ветраны’; ’глыбокі, небяспечны’ (Нас.); ’вірысты’ (КТС). Сюды ж вірна ’неспакойна’ (Нас.), чэш. vírný ’хуткі, раптоўны’; ’вірлівы, вірысты’, славац. vírný (паэт.) ’вірлівы, вірысты’. Утворана ад вір1 і суф. ‑н‑ы (< ьnъ‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэ́зкі, -ая, -ае.

1. Які праяўляецца з вялікай сілай, вастрынёй.

Р. вецер.

Рэзкія болі.

2. Раптоўны і вельмі значны.

Рэзкае павышэнне паспяховасці навучэнцаў.

Рэзкае пахаладанне.

3. Занадта моцны.

Р. крык.

Р. пах.

Рэзкае святло.

4. Пазбаўлены мяккасці, плаўнасці, парывісты.

Рэзкія рухі.

5. Які вызначаецца выразнымі абрысамі, не расплыўчаты.

Рэзкія лініі.

Рэзкія рысы твару.

6. Прамы і жорсткі, востры.

Рэзкая крытыка.

Рэзкія словы.

Р. соус.

|| наз. рэ́зкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)