ра́нішнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Святочнае мерапрыемства, спектакль для дзяцей-дашкольнікаў і малодшых школьнікаў.

Дзіцячы р.

2. Ранішні мароз увосень і вясной.

Лістападаўскі р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

у́тренний ра́нішні;

у́тренняя звезда́ зара́нка, зарані́ца, ра́нішняя зо́рка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пеньюа́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У цырульнях: накідка з тканіны, якой накрываюць плечы кліентаў пры стрыжцы (спец.).

2. Лёгкі жаночы ранішні капот².

|| прым. пеньюа́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Крыху золкі. Ранішні залкаваты вецярок нешта варушыў паміж.. [слупамі]. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неасэнсава́ны, ‑ая, ‑ае.

Неабдуманы; неўсвядомлены, няясны. Неасэнсаваны парыў. Неасэнсаваны матэрыял. □ Нягледзячы на добры ранішні настрой, Лемяшэвіча апанаваў неасэнсаваны смутак. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́маразак, часцей мн. л. пры́маразкі, пры́морозкі ’лёгкія маразы, звычайна ранішнія або начныя восенню і вясной’ (ТСБМ, Шат., Растарг.; стаўб., З нар. сл.; брасл., ваўк., Сл. ПЗБ; ТС), пры́морозок ’пачатак зімы, калі выпадае першы снег’ (ганц., ЛА, 2). Прыставачна-суфіксальныя ўтварэнні з рэалізацыяй значэння непаўнаты да маро́з1 (гл.). Відаць, арэальная паўночнаславянская інавацыя, параўн. рус. дыял. при́морозок, при́морозкиранішні мароз’, при́морозь ’замаразак’, при́мороз ’тс’, укр. при́морозок, при́морозьранішні мароз’, чэш. přímrazek, польск. przymrozek ’прымаразак’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 515; Банькоўскі, 2, 942.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзюрча́ць і дзюрчэ́ць, ‑чыць; незак.

Разм. Цурчаць. Яшчэ не дзюрчыць у даёнкі і вёдры духмяны ранішні сырадой, а ўжо застукалі па ўсіх дварах руплівыя малаточкі касцоў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́трэнь ’ранняя служба ў царкве’ (КСТ), ву́тріня ’тс’ (Бяльк.), укр. ву́треня ’тс’, рус. бранск. ву́трын ’тс’. Ад ц.-слав. оутрьнь ’ранні, ранішні’ або въ оутрьнии ’зранку, раніцой’; параўн. таксама балг. ву́трин, ву́трина, ву́тирна ’раніца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ра́нішнік, ‑а, м.

1. Ранішні збор, спектакль для дзяцей-дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Навагодні ранішнік. □ Назаўтра на ранішнік сабраліся малодшыя класы і ўсе вясковыя дзеці дашкольнага ўзросту. Васілевіч. Распускаючы вучняў дахаты, настаўнікі аб’явілі пра ранішнік, які меўся адбыцца на другі дзень Новага года. Навуменка.

2. Ранішні мароз, які бывае да ўсходу сонца ўвосень і вясной. Увосень ранішнік з’явіўся, У госці завітаў суровы лістапад, І малады дубок ад лісця агаліўся. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тва́рык, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да твар (у 1 знач.). Нейкі смутак прабяжыць іншы раз па .. замурзаным тварыку [Агаткі]. Колас. Валюшка абудзілася першай. Ружовы ранішні прамень пяшчотна казытаў яе бялявы тварык. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)