пачырване́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. пачырванець.

2. Пачырванелае месца як вынік запаленчага працэсу. Ранка ад укусу змяі загаілася, нават пачырваненне знікла. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пачачу́й ’хвароба капыта каня ад удару’ (паўн.-усх., КЭС). З рус. почечуйранка’, якое Сабалеўскі (РФВ, 66, 347) выводзіць з потечуй < течь ’цячы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бальклі́вы ’карослівы, шурпаты (пра бульбу)’ (Жд.). Утварэнне ад бо́лька ’болька, ранка’ (Бяльк.). Параўн. і рус. дыял. бо́лька ’балючае месца, рана, балячка; кароста, фурункул’ (заходняе).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дра́піна, ‑ы, ж.

Неглыбокая ранка на целе або пашкоджанне на прадмеце ў выглядзе палоскі, зробленае чым‑н. тонкім і вострым. На нагах віднеліся крывавыя драпіны ад калючага іржэўніку. Кавалёў. Так не праходзіць дня без страты новай, Шчыт кулямёта ў драпінах увесь. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ва́ва ’болька, балячка, рана’ (Шпіл., Клім.); ’баліць, болька, балюча’ (Янк. II, Бяльк.); ’кроў; ранка, балячка’ (Яўс.). Слова дзіцячай мовы, утворанае шляхам рэдуплікацыі выклічніка ва(й). Гл. Рудніцкі, 1, 287; Праабражэнскі, 1, 61; Фасмер, 1, 263.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

я́зва, -ы, ж.

1. Гнойная або запалёная ранка на скуры ці слізістай абалонцы.

Незагойная я.

2. перан. Зло, шкода.

Грамадскія язвы.

3. перан. Пра шкадлівага, з’едлівага чалавека (разм.).

Сібірская язва — вострая заразная хвароба жывёлы і чалавека.

Язва страўніка — хранічнае захворванне страўніка з пашкоджаннем слізістай абалонкі.

|| памянш. я́звачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. я́звавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Язвавая хвароба (язва страўніка або дванаццаціперснай кішкі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

я́зва, ‑ы, ж.

1. Гнойная або запалёная ранка на скуры ці слізістай абалонцы. Язва страўніка. Язва дванаццаціперснай кішкі. □ Высветлілася, што ў чалавека язва, прычым у такім становішчы, што прыйшлося неадкладна рабіць аперацыю. «Звязда».

2. Уст. Мор, эпідэмія.

3. перан. Пра якія‑н. адмоўныя, шкодныя з’явы ў грамадскім жыцці. З высокім пачуццём чалавека новай, сацыялістычнай маралі паэт выкрывае язвы капіталістычнага горада. Гіст. бел. сав. літ.

4. перан. Разм. Пра злога, шкадлівага, з’едлівага чалавека. Ну і язва ж ты. □ [Варавы:] А як з тою варажбіткай, Праксэдай? [Алена:] Вось толькі яна нам і стаіць упоперак горла косткай. Зазер’е наша на ўвесь раён.., на ўсю вобласць добрымі справамі славіцца, і толькі гэта язва ўсё нам псуе. Краўчанка.

•••

Моравая язва (уст.) — эпідэмія, якая выклікае вялікую смяротнасць.

Сібірская язва — заразная хвароба буйной рагатай жывёлы, авечак, коней, на якую часам хварэюць і людзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)