Матына́чка, маціне́тка ’жаночая кофта з фальбонамі’ (астрав., глыб., Сл. ПЗБ). З польск. matinetka < matinka ’раніцовая кофта’, якое з франц. matin ’ранак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стаўбуні́цца, ‑ніцца; незак.
Абл. Узнімацца слупам (пра дым, зямлю). Скрозь над дахамі стаўбуняцца дымы — усё роўна як зімою ў ціхі марозны ранак. Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
азале́лы, ‑ая, ‑ае.
Змерзлы, азяблы. Я палажыў свае азалелыя рукі на.. [Нініны] нешырокія плечы і маўчаў. Мыслівец. Грукае дзяцел у азалелы ствол. Барадулін. Трывожна сцяўся азалелы ранак. Бічэль-Загнетава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
веташо́к, ‑шка, м.
Памянш.-ласк. да ветах. Вольна пад небам. За хатай дарога Выбегла з вуліцы — лёгка бяжыцца. За ёй веташок развітальны двухрогі, Ранак сустрэўшы, хаваецца ў жыце. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крышталёвы, ‑ая, ‑ае.
1. Тое, што і крышталічны. Крышталёвая будова рэчыва.
2. Тое, што і крыштальны (у 2 знач.). Кліча ў школу крышталёвы ранак, Дзень прыводзіць песенных гасцей. Ліхадзіеўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нядзе́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да нядзелі (у 1 знач.), уласцівы ёй. Нядзельны дзень. Нядзельны ранак. □ Нядзельны настрой лунаў над дваром, над будынкамі горада. Гартны.
•••
Нядзельныя школы гл. школа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́вы, ‑аў; адз. няма.
Паэт. Тое, што і аковы. Вы ішлі наперад віхрам-бураломам, Разбівалі ковы, векавыя путы. Колас. Патрэскаўся лёд на Лене, Волга скрышыла ковы, Калі Нарадзіўся Ленін У ясны Ранак вясновы. Дзеружынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адра́нак, ‑нку, м.
Абл.
1. Ранак. Брыду адранкам ля ракі, збіваючы расу, І самапал на два куркі На выпадак нясу. Броўка.
2. Ранішняя пасьба кароў. Сонца стаяла высока — бралася пад паўдня. Такой парой гоняць дамоў з адранку скаціну. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насты́ць, ‑стыну, ‑стынеш, ‑стыне; зак.
Стаць халодным. Печ настыла. Сцены дома настылі. // Азябнуць, змерзнуць. Людзі настылі за ранак на гліністым умерзлым доле. Быкаў. — Не сядзі вельмі, а тупай, пакуль можна, — ціха параіў [бацька].. мне, — каб ногі адразу не настылі. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахму́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Непагодлівы, змрочны, хмарны. Пахмурнае надвор’е. □ Халаднаваты, пахмурны ранак. Неба шэрае, паветра вільготнае. В. Вольскі. Ноч была цёмная, пахмурная. Асіпенка.
2. перан. Змрочны, невясёлы. Усюды заўважалі мы пахмурны настрой у людзей. Лынькоў. Дзён праз колькі новенькая [настаўніца] стала пахмурная. Янкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)