рукомесло́ уст. рамяство́, -ва́ ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

майстэ́рства, -а, н.

1. Прафесійны занятак; рамяство.

Вучыць майстэрству.

2. Вялікае ўменне, мастацтва ў якой-н. галіне.

Педагагічнае м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сталя́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (разм.).

1. Сталярныя вырабы.

2. Рамяство сталяра.

3. Сталярня.

Працаваць у сталярцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раме́сны, -ая, -ае.

1. гл. рамеснік, рамяство.

2. Які рыхтаваў кадры кваліфікаваных рабочых (у 1940—1958 гг.).

Рамеснае вучылішча.

Рамесная школа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кушне́рства, ‑а, м.

Занятак, рамяство кушняра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́марства, ‑а, н.

Рамяство, занятак рымара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сле́сарства, ‑а, н.

Рамяство, занятак слесара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стальма́х, -а́, мн. -і́, -о́ў і стэ́льмах, -а, мн. -і, -аў, м.

Майстар, які робіць калёсы, сані.

|| прым. стальма́шны, -ая, -ае.

Стальмашнае рамяство.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бо́ндарства, ‑а, н.

Бандарнае рамяство. Бондарства.. [Даніла] закінуў. Інструменты яго паржавелі. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кажамя́цкі, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да кажамякі, кажамякаў. Кажамяцкае рамяство.