самасвядо́масць, -і, ж.

Поўнае разуменне сваёй сутнасці, свайго значэння, сваёй ролі ў жыцці, грамадстве.

Нацыянальная с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азарэ́нне, -я, н. (кніжн.).

1. гл. азарыцца, азарыць.

2. Раптоўнае, нечаканае праясненне свядомасці, разуменне чаго-н.

Нарэшце прыйшло а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непаразуме́нне, -я, н.

1. Няправільнае або недастатковае разуменне чаго-н.

Атрымалася н.

2. Адсутнасць узаемнага разумення.

Н. паміж сяброўкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́ўленне, -я, н.

Адносіны да каго-, чаго-н., погляд на што-н.; разуменне каго-, чаго-н.

Безадказнае с. да ўласнага здароўя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уразуме́ние разуме́нне, -ння ср.; уця́мліванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

матэрыялі́зм, -у, м.

Навуковы філасофскі кірунак, які ў супрацьлегласць ідэалізму прызнае першаснасць матэрыі і другаснасць духоўнага, ідэальнага.

|| прым. матэрыялісты́чны, -ая, -ае.

Матэрыялістычная філасофія.

Матэрыялістычнае разуменне з’яў прыроды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэтэрміні́зм, ‑у, м.

Матэрыялістычнае разуменне прычыннай абумоўленасці ўсіх з’яў; проціл. індэтэрмінізм.

[Ад лац. determinare — выяўляць, вызначаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малаакрэ́слены, ‑ая, ‑ае.

Які дапускае рознае тлумачэнне або разуменне. Малаакрэсленае паняцце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтуі́цыя, -і, ж.

1. Чуццё, тонкае разуменне, пранікненне ў самую сутнасць чаго-н.

Чалавек багатай інтуіцыі.

2. Непасрэднае пазнанне ісціны без дапамогі вопыту і лагічных вывадаў (спец.).

|| прым. інтуіты́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канцэ́пцыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (кніжн.).

1. Сістэма поглядаў, тое ці іншае разуменне з’яў, працэсаў.

2. Агульная задума, галоўная ідэя якога-н. твора, навуковай працы і пад.

|| прым. канцэптуа́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)