разозлённый раззлава́ны, узлава́ны;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разгне́ванный разгне́ваны, угне́ваны, раззлава́ны, узлава́ны;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
озло́бленный узлава́ны, раззлава́ны; (злобный) зло́сны, азло́блены;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
раздражённый
1. раздражнёны;
2. раззлава́ны, раздражнёны; см. раздражи́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
уз’ю́шаны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Вельмі разгневаны, раззлаваны; раз’юшаны. У гэты час з’явіўся перад .. [Арцёмам Ісакавічам] уз’юшаны фельдфебель. Злосна тыцкаў яму пад нос бальнічную бярданку. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зазлава́ны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Раззлаваны, узлаваны. Зазлаваны пан Чапкоўскі нацкаваў на .. [мельніка] лютых сабак. Бядуля. Зазлаваны Сімон завярнуўся і пайшоў між градак, знарок зачэпліваючы тычкі і выварочваючы іх. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нерво́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць нервовага (у 3 знач.). Нервовасць рухаў. // Павышаная ўзбуджальнасць нервовай сістэмы, хваравітая ўражлівасць. У паходцы і ўсіх рухах Ліквішвілі адчувалася нейкая нервовасць, быццам ён быў раззлаваны чымсьці. Дудо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узві́нчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад узвінціць.
2. у знач. прым. Разм. Узбуджаны, надта ўсхваляваны, раззлаваны. Алёшка падкідваў вугаль у топку і — узвінчаны, прыўзняты — прагна прыслухоўваўся да кожнага стуку, да кожнага шолаху. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заде́тый
1. зачэ́плены; крану́ты;
2. зачэ́плены, закрану́ты, крану́ты;
3. усхвалява́ны, крану́ты; раззлава́ны; абра́жаны; см. заде́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гне́ўны, ‑ая, ‑ае.
Ахоплены гневам; раззлаваны. Такой узрушанай Зіна бачыла.. [Ганю] упершыню. Нервовую, усхваляваную, гнеўную. Грамовіч. // Які выражае гнеў; з гневам. Гнеўны погляд. Гнеўны пратэст. □ Пачуўшы ляпанне стрэльбы, мядзведзь з гнеўным мармытаннем рынуўся на Тадэўчыка. Бядуля. // перан. Грозны, суровы. Рыбак на успененых гнеўных прасторах Плыве праз сцюдзёны туман. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)