Вілава́ты ’вілападобны, раздвоены’ (БРС, КТС, Федар., 6); ’завілісты, пакручасты’ (Гарэц.). Укр. вілова́тий ’вілаваты’, рус. паўн., смал. вилова́тыйраздвоены, вілападобны’, ст.-рус. виловатый ’завілісты’ (1556 г.). Прыметнік, утвораны пры дапамозе суф. ‑ov‑atъ. Да ві́лы (гл.). У заходніх і паўднёвых слав. мовах гэта лексема мае суф. ‑ov‑it‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кі́рна ’А‑падобная прылада, сажань’ (Сцяшк. Сл.), ’тоўсты сук’, ’раздвоены корань у караняплодах’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. kirna ’корань дрэва’ (там жа, 405).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ара́ла ’кол з дротам’ («Полымя», 1971, 10, 39); ра́лыраздвоены ствол дрэва’ (Янк. Мат.). Верагодна, пераасэнсаванае слова *орало ’саха’ ад араць (гл.) з суфіксам ‑ло.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перасошча ’бэлька паміж слупамі ў восені’ (Касп.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ь]е з пера- і сошка < саха ’слуп, раздвоены ўверсе, на якім ляжыць кладзі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каса́тка1 ’вясковая ластаўка’, рус. касатка да каса1, паколькі ў ластаўкі раздвоены хвост, які нагадвае касіцы (Бернекер, 581; Фасмер, 2, 206).

Каса́тка2 ’чалавек добрай душы’, рус. касатик, да касатка1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́карава ’звіліста’ (Дразд., Гарэц.), ст.-рус. лукарево (лукоряво) ’тс’. Да прасл. lǫkъ > лук1, лука́ (гл.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑arъ або ‑orъ (параўн. socharъ, sochorъ (< soxa) ’шост, раздвоены зверху’), да якіх пазней далучыўся суфікс ‑ěv‑o.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разві́ліна, ‑ы, ж.

1. Раздвоены ствол, сук і пад., а таксама месца, дзе пачынаецца раздваенне. Развіліны рог. □ Вось і той стары каржакаваты дуб. Стаіць ён з тым жа комам снегу, заціснутым між развілін. Колас.

2. Месца разыходжання (звычайна надвае) дарогі і пад. Для свайго майстравання дзед выбраў месца ў развіліне рэчкі і ручайка, дзе было намыта многа дробнага белаватага пяску. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ра́кавіна1 ’прамежак паміж капытоў у жывёлін’, ’раздвоены капыт (каровы, свінні, казы)’ (ганц., Сл. ПЗБ; ЛА, 1), ракава́ціна (ганц., Сл. ПЗБ), рако́ўня (чэш., ЛА, 1), ра́кавішкі мн. л. (круп., Лекс. ландш., 56), ра́кавіца (добр.). Істотна, што назва азначае менавіта раздвоены капыт парнакапытных (каровы, свінні, казы). Па існуючай этымалогіі выводзіцца ад *raky, *rakъve ’абалонка’ (Фасмер, 3, 439). Аднак дня акрэслення першаснага значэння трэба звярнуць увагу на ўласна ’прамежак’, адсюль ра́кавіна развівае старажытную семантыку раздвоенасці ці выгнутасці (гл. рак1, 3, ракі).

Ра́кавіна2 ’ракавіна малюска’ (ТСБМ, Мат. Гом.), з-за адзінкавасці фіксацыі ў народнай мове, хутчэй за ўсё, запазычана з рус. ра́ковина ’тс’.

*Ра́кавіна3, ра́ковіна ’нарост, гуз на дрэве’ (ТС). Імаверна, звязана з рак2 (гл.) ’хвароба, вонкавай прыкметай каторай з’яўляецца зацвярдзелая язва асаблівага выгляду’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́мпел, ‑а, м.

1. Раздвоены на канцы, доўгі і вузкі флаг, які паднімаецца на ваенных суднах у часе плавання як адзнака іх дзяржаўнай прыналежнасці. // Вузкі прадаўгаваты або трохвугольны флажок. У Тані быў пераходны вымпел лепшай даяркі раёна, маленькі чырвоны сцяжок на кароценькім дрэўку. Дуброўскі.

2. Невялікі цыліндр з доўгай яркай стужкай, прызначаны для скідвання з самалётаў ці верталётаў данясенняў, карэспандэнцыі і пад. // Металічны дыск з малюнкам, адбіткам як сімвал чаго‑н. Вымпел на Месяцы.

[Гал. wimpel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раске́па ’расцяпа, някемлівы, рассеяны, няўважлівы чалавек’ (карэл., З нар. сл.; дзярж., Нар. сл.; Сл. рэг. лекс.). Непалаталізаваны варыянт да расцяпа, які, паводле Векслера (Гіст., 92), рэалізаваўся на поўдні Беларусі на месцы спалучэння sk у skʼ у пачатку і сярэдзіне слова. Пра сувязь з кеп ’дурань; блазан’ (гл.) спецыяльна Слаўскі, 2, 151. Сюды ж і раске́параздвоены дышаль у вупражы валоў’ (Лексика Пол.), раске́паць ’зразумець, здагадацца’ (Жд. 2), магчыма, пад уплывам кепова́ць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)