встряхну́ться
1. атрэ́сціся, страсяну́цца; страпяну́цца;
2. перен. (оживиться, ободриться) разварушы́цца, страпяну́цца, падбадзёрыцца; (развлечься) разве́яцца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
раскача́ться
1. разгайда́цца, раскалыха́цца, разгу́шкацца;
2. (расшататься) расхіста́цца, раскалыва́цца, расківа́цца;
3. перен., разг. разварушы́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Раскалу́жыцца ’разварушыцца’: пакуль ён раскалужыцца з хворай нагой, дык я буду ўжо аш на балоця (віл., Нар. сл.). Няясна. Да незафіксаванага *калу́жыцца, параўн. калю́жыцца ’пэцкацца ў гразі, у калюзе’ (ТС), далей гл. калу́жа. Семантычнае развіццё невыразнае: ’пэцкацца ў гразь у калюзе’ → ’ісці па гразі’ → ’ледзь варушыцца, паволі ідучы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абжы́цца, ‑жывуся, ‑жывешся, ‑жывецца; ‑жывёмся, ‑жывяцеся; зак.
1. Набыць усё неабходнае на новым месцы жыхарства, у новых умовах. Была зямелькі там валока, Дзе можна б моцна і глыбока Пусціць карэнні ў грунт, абжыцца — Было на чым разварушыцца. Колас.
2. Звыкнуцца з новымі ўмовамі жыцця, прывыкнуць да жыцця на новым месцы. Крыху абжыўся Данілка на бойні, але ўсё роўна думка аб вёсцы не давала спакою. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскату́рхацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Абудзіцца ад сну. — Пятрусь, уставай! — гукнула старая на печ.. Пятрусь, хоць і глухаваты і спіць яшчэ моцна, раскатурхаўся хутка, сцяміў, у чым справа. Брыль. Язэп доўга не мог раскатурхацца ад сну, і таму Кастусь запрагаў каня сам. Якімовіч. // перан. Выйсці са стану пасіўнасці, разварушыцца. Шнураў канчаткова раскатурхаўся пасля бакала шампанскага, заспяваў «А ў полі вярба», усе падхапілі і дружна праспявалі песню. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)