здра́вость цвяро́засць, -ці ж., разва́жлівасць, -ці ж., разва́жнасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

благоразу́мие ср. разва́жнасць, -ці ж., разва́жлівасць, -ці ж.; асцяро́жнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

станаві́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць станавітага; паважнасць, разважлівасць. Ідучы па мястэчку, [Гвардыян], мабыць, упершыню за ўвесь час свайго сівецкага дабрабыту забыўся трымаць знадворную станавітасць. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ачуме́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Страціць разважлівасць; адурэць. Як праслухаў далей старога, дык ачумеў і не ачухаўся, аж пакуль да нас дабег. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расчётливость

1. (бережливость) ашча́днасць, -ці ж.;

2. (осторожность) разва́жлівасць, -ці ж., асцяро́жнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кары́слівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае на ўвазе выгаду, карысць, заснаваны на карысці. Карыслівыя інтарэсы. Карыслівыя мэты. □ [Васіля] закранула яе [Машына] халодная, карыслівая разважлівасць. Шамякін.

2. Які імкнецца да асабістай выгады, карысці. Карыслівы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Растро́пны ’ўвішны, умелы’ (Жд. 2), ст.-бел. ростропный ’разважлівы, разумны’, сюды ж ростропъ ’разважлівасць, прадбачлівасць’ (Ст.-бел. лексікон), розтропность ’тс’: розтропность рѣчи (Альтбаўэр). Запазычана з польск. roztropny ’разумны, кемлівы, хуткі’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 60; Булыка, Лекс. запазыч., 131). Параўн. растаропны (гл. растароп 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шалёны, -ая, -ае.

1. Хворы на шаленства (у 1 знач.).

Ш. воўк.

2. Які страціў разважлівасць, цвярозы розум.

Шалёная, што ты надумала рабіць!

3. перан. Вялікай сілы, напружаны; нястрыманы ў пачуццях.

Шалёная скорасць.

4. перан. Неўтаймоўны, люты.

Ш. характар.

5. перан. Выпадковы, бязладны.

Шалёная куля.

◊

Шалёныя грошы — грошы, якія лёгка дастаюцца і таму расходуюцца неэканомна.

Шалёныя цэны (разм.) — вельмі высокія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неразва́жлівы, ‑ая, ‑ае.

Такі, якому не ўласціва разважлівасць. — Я не хачу, каб мой муж хадзіў [на заданне] недзе без мяне. Удваіх і паміраць лягчэй. Вы не ведаеце яго [Міколу] — ён такі неразважлівы, усюды лезе, на ражон. Новікаў. // Які робіцца без папярэдняй развагі; неабдуманы. Неразважлівы ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзе́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падаць (у 1–3, 5–10 знач.).

2. Дзеянне паводле дзеясл. пасці (у 3, 5 і 9 знач.).

3. Страта добрага імя жанчынай; страта дзявоцтва. Розум і разважлівасць Міркіяна выключаюць якія б там ні было аб’ектыўныя фактары, што прывялі жанчыну да падзення. Майхровіч.

4. Спец. Нахіленасць у адносінах да гарызантальнай паверхні (пра зямлю, горныя пароды і пад.). Вугал падзення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)