разва́жлівасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. разва́жлівасць
Р. разва́жлівасці
Д. разва́жлівасці
В. разва́жлівасць
Т. разва́жлівасцю
М. разва́жлівасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разва́жлівасць ж.

1. рассуди́тельность, здравомы́слие ср., благоразу́мие ср.;

2. (осторожность) расчётливость; осмотри́тельность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разва́жлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць разважлівага; цвярозы роздум. У кожны момант .. [міліцыянеры] маглі кінуцца на злачынцаў, але разважлівасць і вопыт гаварылі што пакуль яшчэ не час. Броўка. Петрык адказаў з сталай разважлівасцю: — А чаго баяцца? Гэта толькі малыя баяцца. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разва́жлівасць ж. (цвярозы роздум) Besónnenheit f -, Vernúnft f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разва́жлівы, -ая, -ае.

1. Які любіць падумаць, разважыць.

Старэйшы брат больш р.

2. Які выяўляе развагу, здольнасць разважаць.

Гаворка ў яго разважлівая.

|| наз. разва́жлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ачуме́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

Страціць розум, разважлівасць, адурэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзяці́нець, -нею, -нееш, -нее; незак. (разм.).

Траціць нармальную разважлівасць, упадаць у дзяцінства (пра старых).

Ён ужо дзяцінее зусім.

|| зак. здзяці́нець, -нею, -нееш, -нее.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разва́жнасць ж.

1. рассу́дочность;

2. см. разва́жлівасць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рассуди́тельность разва́жнасць, -ці ж., разва́жлівасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кары́слівы, -ая, -ае.

1. Заснаваны на карысці, які мае на ўвазе выгаду, карысць.

Карыслівыя намеры.

Карыслівая разважлівасць.

2. Які імкнецца да асабістай выгады, нажывы.

К. чалавек.

|| наз. кары́слівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)