асно́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. на чым. Тое, што і грунтавацца. Разважанне асноўвалася на вядомых Чыкілевічу выпадках. Колас.

2. Зал. да асноўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разду́мывание разважа́нне, -ння ср., разду́мванне, -ння ср.; см. разду́мывать 2;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Наду́м ’мысленнае рашэнне’ (Бяльк.). Аддзеяслоўны назоўнік, параўн. надумацца ’задумаць, рашыць, одумразважанне, роздум’. Гл. думаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэпута́цыя ’агульная думка, якая склалася пра каго-небудзь’ (ТСБМ). Ст.-бел. репутацыя ’рэпутацыя’ < ст.-польск. reputacyja ’тс’ < лац. rĕpŭtātio ’абдумванне; разважанне’ < rĕpŭto ’абдумваць; разважаць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 136).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

умозре́ние ср.

1. филос. разумо́васць, -ці ж.; абстра́кцыя, -цыі ж.;

2. (абстрактное рассуждение) абстра́ктнае разважа́нне; разумо́васць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

метафі́зіка, ‑і, ДМ ‑зіцы, ж.

1. Процілеглы дыялектыцы філасофскі спосаб мышлення і метад пазнання, які разглядае прадметы і з’явы прыроды ў адрыве адзін ад аднаго.

2. Ідэалістычнае філасофскае вучэнне аб нязменных першаасновах свету, якія выходзяць за межы вопыту (бог, душа і інш.).

3. перан. Абстрактнае, туманнае разважанне; што‑н. малазразумелае, туманнае.

[Ад грэч. meta ta physika — пасля фізікі (такую назву мелі філасофскія творы Арыстоцеля, якія былі змешчаны пасля яго трактата па фізіцы).]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́пет, ‑у, М ‑пеце, м.

Няскладная, невыразная мова дзіцяці. Лепет дзяцей напоўніў пакой. // Лёгкая, несур’ёзная размова; балбатня. Сваім лепетам Марта ажывіла хату. Гартны. // Невыразная, непераканаўчая гаворка, разважанне, тлумачэнне і пад. — Ты.. наглядай добра за вокнамі і дзвярыма, — загадаў .. [начальнік] чырвонаармейцу і накіраваўся ў хату, не зважаючы на лепет старшыні сельсавета. Крапіва.

•••

Дзіцячы лепет — пра што‑н. вельмі бездапаможнае, па-дзіцячаму наіўнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту́мкаць ‘разумець’ (слуц., Жыв. НС), ту́мкыць ‘думаць, разважаць’ (Яўс.), ‘разумець, разбірацца’ (Юрч. Фраз., Юрч. Вытв.), ‘даходзіць да сэнсу’ (мсцісл., З нар. сл.), сюды ж ту́мкнуць ‘прыйсці нечакана ў галаву (пра думку)’ (Яўс.), ту́мканне, ту́мкыньня ‘разуменне’, ‘разважанне, раздумванне’ (Яўс., Юрч. Вытв.), ту́мкыньнік ‘той, хто разумее’ (Юрч. СНЛ). Параўн. рус. ту́мкаць ‘меркаваць, разумець, думаць’. Відаць, утворана ад гукапераймання, параўн. тумнуць ‘моцна ўдарыць, стукнуць’ (гл.), рус. ту́мкать ‘выдаваць гукі’ (СРНГ). Як эмфатычны назалізаваны варыянт рус. ту́кать (гл. тукаць1) разглядае рус. слэнг. ту́мкать ‘цяміць’ Арол (4, 116).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ду́ма 1, ‑ы, ж.

1. Мысль, разважанне, роздум. Думы і развагі пра зямлю, пра лепшае жыццё не давалі спакою ні майму бацьку, ні ўсёй астатняй тутэйшай беднаце. Кулакоўскі. У самотнай цішы перад сном Думы думае маці. Гілевіч.

2. Жанр гістарычнага народнага ўкраінскага эпасу, а таксама творы гэтага жанру. // Род вершаў на грамадзянскія, палітычныя тэмы ў рускай паэзіі пачатку 19 ст.

ду́ма 2, ‑ы, ж.

Выбарны орган цэнтральнай або мясцовага кіравання ў дарэвалюцыйнай Расіі. Баярская дума. Дзяржаўная дума. Гарадская дума.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сужде́ние ср.

1. (действие) меркава́нне, -ння ср., разважа́нне, -ння ср.; см. суди́ть 2;

2. (мнение, заключение) меркава́нне, -ння ср., ду́мка, -кі ж.;

3. (в логике) суджэ́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)