поража́ться

1. дзіві́цца, здзіўля́цца; см. порази́ться;

2. страд. паража́цца; удара́цца; перамага́цца; пашко́джвацца; разбіва́цца; см. поража́ть 1—3.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разва́ливатьсяII несов., страд.

1. с.-х. (разгребаться, раскидываться) раскі́двацца, растраса́цца; (о валках) разбіва́цца; (о тесте) спец. раска́чвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перебива́ться

1. (преодолевать нужду) разг. перабіва́цца, перакі́двацца;

2. страд. забіва́цца; бі́цца, разбіва́цца; перабіва́цца; перапыня́цца; перахо́плівацца; узбіва́цца; абіва́цца на́нава; см. перебива́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раздава́тьсяII несов.

1. (расступаться) расступа́цца;

2. (растягиваться) разг. раздава́цца, расця́гвацца;

3. (толстеть) разг. раздава́цца, таўсце́ць;

4. страд. раздава́цца, разбіва́цца, расця́гвацца; расшыра́цца, пашыра́цца; см. раздава́тьII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шевели́ться

1. варушы́цца; шавялі́цца;

не шевели́сь! не варушы́ся (не шавялі́ся!);

2. перен. шавялі́цца;

шевеля́тся сомне́ния шаве́ляцца сумне́нні;

3. страд. варушы́цца; шавялі́цца; варо́чацца, разбіва́цца; см. шевели́ть;

ну, шевели́сь! ну, варушы́ся!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бі́цца, б’ю́ся, б’е́шся, б’е́цца; б’ёмся, б’яце́ся, б’ю́цца; бі́ся; незак.

1. Наносіць пабоі адзін аднаму, распачынаць бойку.

Хлапчукі б’юцца.

2. Весці бой, змагацца.

Б. з ворагам.

3. Ударацца аб што-н., у што-н.

Б. аб сцяну.

4. Калаціцца, кідацца.

Б. ў знямозе.

5. без дап. Пульсаваць (пра сэрца, кроў).

Сэрца б’ецца.

6. перан., над чым, з кім-чым і без дап. Прыкладаць намаганні для дасягнення чаго-н.

Б. над рашэннем задачы.

7. Разбівацца (пра шкло, посуд).

Крышталь б’ецца.

Біцца аб заклад (разм.) — ісці ў заклад з кім-н. на грошы або на што-н. іншае.

Біцца як рыба аб лёд (разм.) — без выніку і плёну намагацца, старацца, шукаючы выйсце з бядоты.

|| зак. пабі́цца, -б’ю́ся, -б’е́шся, -б’е́цца; -б’ёмся, -б’яце́ся, -б’ю́цца; -бі́ся (да 1—3, 5 і 7 знач.).

|| наз. біццё, -я́, н. (да 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разноси́тьсяI несов.

1. (о слухе, вести и т. п.) разно́сіцца; ісці́;

2. (звучать, раздаваться — о звуке, голосе) гуча́ць, чу́цца;

3. (разбегаться, разгоняться) разбяга́цца, разганя́цца; см. разнести́сь;

4. страд. разно́сіцца; разганя́цца, разве́йвацца; разбіва́цца; см. разноси́тьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лу́заць ’гаварыць’ (маладз., Янк. Мат.), ’назаляць словамі, набрыдаць’ (КЭС, лаг.), рус. пск., цвяр. лузжа́ть ’уніжана прасіць’, лузга́ ’дакучлівы чалавек, папрашайка’. Сюды ж, відаць, і серб.-харв. lȕzati ’гаварыць многа і пры гэтым выбалбатаць праўду’, lȕzav, lȕzavec ’пустамеля, лапатун’. Балтызм. Параўн. літ. lū́dzoti, лат. lūdzīt, lūgt ’прасіць, вымольваць’, lūdzejs, ludzošs ’той, хто вымольвае, выкленчвае, выпрошвае’, lūdzu! ’калі ласка’. Гэтак жа і Лаўчутэ (Сл. балт., 119). Скок (2, 333) суадносіць серб.-харв. лексемы з (класічным) лац. ludere, якое з lūdus ’гульня’ — не зусім пераканаўча.

Луза́ць ’біць, караць’ (Янк. 1, Мат. Гом.), лузану́ць ’секануць’ (жлоб., Мат. Гом.), ’сцебануць’, ’пайсці (пра дождж)’ (Ян.), лузану́цца, лу́знуцца ’моцна стукнуцца, ударыцца’, лу́знуць ’стукнуць’ (клец., Жыв. сл.; ТС). Рус. пск. лузжи́ть ’біць’, цвяр. лу́знуть ’дзюбнуць, выпіць віна’, ’сцебануць’; пск., цвяр. лу́знуться ’паслізнуцца і ўпасці; моцна ўдарыцца’, лызга́ть ’слізгацца па снезе, катацца на каньках’, тамб. слы́зить, слызну́ть ’злякацца’, рус. лызгону́ть ’даць лататы’, ’вышмыгнуць’; ст.-чэш. lyziti sě ’ўсміхацца’, валаш. lyziť sa ’прыдуркавата смяяцца’, lizoniť sa ’вышчэрвацца’, славац. luznuť ’ударыць па твары’, ’даць у вуха’, ’наступіць’, luzniť sa ’песціць’; серб. ц.-слав. лузгати ’жаваць’, серб.-харв. (жаргоннае) і макед. luzati ’біць, валіць’, балг. лу́згам ’штурхаю’, пірдопск. лу́згам, лу́скам, лу́зна ’б’ю, мучу’, хаскоўск. лузгъм съ, лу́знъ ’катаюсь’, лъ́згам се ’катаюсь на санках або на нагах’, радоп. лизгам са, лизгна са ’тс’. Сюды ж і бел. лузаць ’разгрызаючы, ачышчаць ад шалупін і есці, лушчыць’ (ТСБМ, Шат., Янк. 1, Мат. Гом.), ’лушчыць (гарох, фасоль’), ’чысціць’ (Ян.; калінк., Сл. ПЗБ). Укр. луза́ти і лузга́ти, луза́ть ’лушчыць’, луза́тися ’лушчыцца’, лузга́ ’шалупінне’, зах. лу́зати ’здабываць насенне, гарох і да таго пад.’; рус. арл., ленінгр. лузжи́ть ’лузаць, лушчыць’, зах.-бран., кур. луза́ть ’тс’. Усх.-слав. дыялектны дублет да лузга́ць (гл.). Уваходзяць у групу слоў з рухомым зыходным элементам: luzg‑/lyzg‑/lusk‑/lysk‑/lušp‑/lusp‑ з агульным значэннем ’лушчыць, знімаць скуру (кару)’ і з пашыральнікамі кораня ‑z‑/‑zg‑/‑sk‑/‑sp. Іх семантычная мадэль на славянскім моўным арэале характарызуецца наступным наборам значэнняў: ’біць, ударыць, сцябаць’ — ’лупіць, лушчыць, здзіраць, ачышчаць ад шалупін’ — ’луска’ — ’жэрці, жлукціць’ — ’коўзацца’ — ’шмыгнуць, знікаць’ — ’усміхацца’ (Куркіна, Этимология–72, 68–73). Слав. luzg‑/lusk‑ адпавядаюць літ. láužti ’ламаць’, lū́žtiразбівацца, ламацца’, lū̃žis ’расколіна, трэшчына’, lusnà ’шалупінне’, nu‑lùzgęs, lùzgis ’абадранец’, lùzgana ’лупіна’, лат. laûzt ’ламаць’, laûska ’абломкі’ (Махэк₂, 345; Фасмер, 2, 530; Слаўскі, 5, 374–377; БЕР, 3, 492–493; Скок, 2, 333).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

развора́чиваться

1. (раскрываться) разго́ртвацца, развіна́цца;

свёрток развора́чивается скру́так разго́ртваецца (развіна́ецца);

2. (выпрямляться) выпро́ствацца, распро́ствацца;

развора́чиваются пле́чи распро́стваюцца пле́чы;

3. перен. (предприниматься в широких масштабах) разго́ртвацца;

развора́чивается большо́е строи́тельство разго́ртваецца вялі́кае будаўні́цтва;

3. перен. (развиваться) разго́ртвацца;

кни́га развора́чивается в трило́гию кні́га разго́ртваецца ў трыло́гію;

он развора́чивается в большо́го худо́жника ён разго́ртваецца ў вялі́кага мастака́;

5. воен. (располагаться в ширину по линии фронта, преобразовываться в более крупную единицу) разваро́чвацца, разго́ртвацца;

фронт на́чал развора́чиваться фронт пача́ў разваро́чвацца (разго́ртвацца);

батальо́н развора́чивается в полк батальён разго́ртваецца ў полк;

6. (поворачиваться) заваро́чвацца; паваро́чвацца; разваро́чвацца;

самолёт стал развора́чиваться самалёт стаў заваро́чвацца (разваро́чвацца);

7. (разверчиваться, расширяться — об отверстии, раскручиваться) раскру́чвацца; (рассверливаться) рассвідро́ўвацца;

8. (размахиваться) прост. разма́хвацца; см. разверну́ться;

9. страд. раскіда́цца, раскі́двацца; разбіва́цца; растраса́цца; разваро́чвацца; разго́ртвацца, развіна́цца; выпро́ствацца; распро́ствацца; заваро́чвацца; паваро́чвацца; раскру́чвацца; рассвідро́ўвацца; см. развора́чивать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бі́цца, б’юся, б’ешся, б’ецца; б’ёмся, б’яцеся; заг. біся; незак.

1. Біць адзін аднаго. Старэйшы сын Сухавеяў Ваця трымаў у страху ўсю ваколіцу, біўся на вечарынках, прыставаў да дзяўчат. С. Александровіч. Не раз біліся маладыя Драздзюкі і Дзятлюкі за Мэру. Бядуля. Неяк спатрэбілася дзеду насячы роўных жардзінак, каб на іх садзіліся пеўні і сядзелі сабе, а не біліся з-за месца. Даніленка. // Хвастаць чым‑н. гнуткім. Трапечуцца дрэвы, кусты ў дзікім тлуме, Размахваюць, б’юцца галінай. Колас.

2. Весці бой; змагацца; ваяваць. Сержант расказаў, што да вайны служыў у Брэсце, што пад Баранавічамі, калі дывізія білася ў акружэнні, яго раніла ў нагу. Мележ. Б’юцца князі між сабою за ўладу і багацці, пустошаць сваімі войскамі суседнія землі, паляць і руйнуюць гарады, пішчаць людзей. В. Вольскі.

3. Ударацца, стукацца аб што‑н. або ў што‑н. [Мікалай] з усіх бакоў натыкаўся на дрэвы, біўся аб іх галавою, адпаўзаў. Шамякін. // Парывіста, моцна ўдарацца аб што‑н. (пра хвалі, дождж, вецер і пад.). А хвалі Анегі шумелі і біліся ў гневе аб скалы. Машара. Позні дождж Бесперапынна ў шыбы б’ецца. Танк. Вецер скуголіў, свістаў, біўся ў сцяну, у вокны. Шамякін. Б’ецца завея аб шыбы марозныя. Купала. // Рэзка, моцна дзейнічаць на пачуцці; імкнуцца пранікнуць куды‑н. (пра святло, гукі і пад.). Гукі біліся аб густую сцяну бору і, не прабіваючы яе, адляталі назад працяглым рэхам. Шамякін. / Пра пачуцці. У сэрца б’юцца ўспаміны хваляю — Ды не ўзбегчы ёй на стромы бераг... Барадулін.

4. Калаціцца, кідацца. [Марыся] білася ў знямозе, драла на сабе вопратку. Баранавых. Бабка ўсхапілася, убачыўшы, як натужліва б’ецца бусел на твані, часта-часта захрысціла худыя грудзі. Дуброўскі. // Трапятацца, дрыжаць. Пад казырком ссунутай на патыліцу шапкі Злобіча білася на ветры пасма чорных валасоў. М. Ткачоў. // перан. Мітусіцца (пра думкі, пачуцці і пад.). «Людзі павінны ведаць, што гаворыць Масква!» — білася ў галаве [Ганны] думка. Ус. // Імкнучыся вырвацца, трапятацца дзе‑н., ударацца аб што‑н. [Віктар] нешта трымаў, а гэтае нешта білася і вырывалася. Маўр. Трапеча, б’ецца шэры камячок у пастцы кіпцюроў. Пысін. Зялёны жук уляцеў у акно, нудна гудзеў і біўся ў шыбу. Хомчанка.

5. без дап. Быць у пастаянным рытмічным руху; пульсаваць (пра сэрца, кроў). Гукамер прыклаў [доктар] да вуха, Да грудзей прылёг, паслухаў, Праяснілася чало: Сэрца біцца пачало... Крапіва.

6. перан.; над чым, з кім-чым і без дап. Прыкладаць намаганні, каб дасягнуць чаго‑н.; дамагацца з усіх сіл ажыццяўлення чаго‑н. Колькі ні біўся, колькі ні намагаўся новы шэф, яму ніяк не ўдавалася наладзіць як след паравозную службу. Лынькоў. // Разм. Жыць у цяжкіх умовах, празмерна працуючы. Але як ні б’ецца.. [Сымон] на бацькавай палосцы — усё без хлеба, усё ў нястачы жыць даводзіцца. Якімовіч.

7. Выцякаць імклівым струменем. Мішурын трымаўся за правую руку вышэй локця, стараючыся заціснуць кроў, што білася з раны. Чорны. // Выбівацца (пра бурныя праявы энергіі, пачуццяў і пад.). У іх [вершах] б’ецца гарачае пачуццё да роднай зямлі, да яе нязломнай сілы, да пакут і радасцей. Грахоўскі.

8. Прабівацца праз што‑н. Праз лісце білася наверх парыжэлая трава. Чорны.

9. Раздзяляцца, дзяліцца. Рубанаўка б’ецца на пасёлкі. Галавач.

10. Разбівацца (пра шкло, пасуду).

11. Зал. да біць (у 2, 10 знач.).

•••

Біцца аб заклад — тое, што і ісці ў заклад (гл. ісці).

Біцца галавой аб сцяну — рабіць марныя намаганні дамагчыся чаго‑н.

Біцца за пусты мех — настойліва даводзіць відавочнае, вядомае, за што няма патрэбы спрачацца.

Біцца як рыба аб лёд — гараваць, бедаваць, дарэмна дабіваючыся лепшага; жыць у бядзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)