разлама́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ло́міцца; зак.

1. Пры ломцы, удары распасціся на кавалкі.

Льдзіна разламалася.

2. Разбурыцца, разваліцца, зламацца (разм.).

Плот разламаўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размы́цца, ‑мыецца; зак.

Разбурыцца пад дзеяннем вады, плыні; стаць размытым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбура́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разбурыцца.

2. Зал. да разбураць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбу́рвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разбурыцца.

2. Зал. да разбурваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассу́нуцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нецца; зак.

1. Рухаючыся, сунучыся ў бакі, аддаліцца, раз’яднацца, расступіцца.

Шторы рассунуліся.

Кусты рассунуліся.

2. Разбурыцца, разваліцца (разм.).

Капа рассунулася.

|| незак. рассо́ўвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́крышыцца, ‑шыцца; зак.

Паступова распадаючыся на дробныя кавалачкі, разбурыцца. Зубы выкрышыліся. Выкрышылася ад часу чарапіца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Развалі́ццаразбурыцца’ (лід., Сл. ПЗБ), ’шырока рассесціся, заняць шмат месца’ (Сцяшк. Сл.), развалі́ць ’раскідаць, разбурыць’ (Сцяшк.). Ад раз- і валі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раскабы́ліццаразбурыцца’ (Юрч.). Няясна. Магчыма да капыл1 (гл.), параўн. рус. дыял. на копыл ’тырчком’, поднять всё вверх копылом ’узбудзіць, падняць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

взорва́ться

1. узарва́цца, вы́бухнуць; (подорваться) падарва́цца, (разрушиться) разбуры́цца;

2. перен., разг. абу́рыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пабуры́цца, ‑бурыцца; зак.

Разм. Разваліцца, паламацца; разбурыцца. Дома за гэтыя гады ўсё заняпала: раскрыўся хлеў, пабурылася ў хаце печ, аб’ехалі платы... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)