і́рыс, ‑а, м.
Спец. Радужная абалонка вока.
[Ад грэч. iris — радуга.]
іры́с, ‑у, м.
1. Сорт цвёрдых цукерак у выглядзе плітачак карычневага колеру, якія робяцца з малака, цукру і патакі.
2. Сорт каляровых нітак для вышывання і вязання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абало́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Покрыва ў выглядзе шкарлупіны, скуркі (у пладах), тканіны або проста верхні слой чаго‑н. Ядзерка арэха захавана пад моцнай абалонкай. Зямны шар мае цвёрдую абалонку — зямную кару. Абалонка аэрастата. // Назва некаторых покрыўных тканак. Слізістая абалонка. Рагавая абалонка. Сеткавая абалонка. Радужная абалонка.
2. перан. Форма вонкавага выяўлення якога‑н. унутранага зместу. Пад знешняй фантастычнай абалонкай падання мы бачым яе [легенды] рэальную аснову. Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раёк 1, райка́, м.
1. Скрынка з павелічальным шклом для разглядвання малюнкаў, а таксама паказ такіх малюнкаў на кірмашах XVIII–XIX стст., які суправаджаўся жартоўнымі тлумачэннямі.
2. Уст. Лялечны тэатр.
3. Уст. Верхні ярус глядзельнай залы ў тэатры.
раёк 2, райка́, м.
1. Памянш.-ласк. да рой. Саўка ўжо тады прыкінуў: раёк нішто сабе.. Свае пчолы, свой мёд... Сачанка.
2. Ячэйка ў вуллі для вывядзення пчалінай маткі.
раёк 3, райка́, м.
Абл. Радужная абалонка вока. Але самыя дзіўныя былі [Раўбічавы] вочы: халодныя, карыя, з такімі пашыранымі зрэнкамі, што райка, здаецца, зусім не было. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)