во́клік, -у, мн. -і, -аў, м.

Выгук; словы, якімі аклікаюць.

Радасны в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасве́тлены, -ая, -ае.

Поўны яснасці, радасны, светлы.

П. твар.

|| наз. прасве́тленасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отра́дный уце́шны, уце́шлівы; ра́дасны; прые́мны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ра́дасна нареч. ра́достно; отра́дно; см. ра́дасны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уце́шны, -ая, -ае.

Які прыносіць уцеху, радасны, прыемны.

Уцешныя моманты жыцця.

Уцешная мелодыя.

|| наз. уце́шнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клік, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Кліч, вокліч (высок.).

Радасны к.

Урачысты к.

2. Крык некаторых дзікіх птушак.

Лебядзіныя клікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мажо́р, -у, м.

1. Музычны лад бадзёрай, радаснай гукавой афарбоўкі, акорд якога грунтуецца на вялікай тэрцыі (спец.).

2. перан. Вясёлы, радасны настрой (разм.).

Быць у мажоры.

|| прым. мажо́рны, -ая, -ае.

М. тон.

М. настрой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безжурбо́тны, ‑ая, ‑ае.

Які праходзіць без журбы і смутку, радасны. Безжурботнае жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́дасна,

1. Прысл. да радасны.

2. безас. у знач. вык. Пра пачуццё радасці, радасны настрой. Успомнілася Аленка. Ад гэтага ўспаміну адразу неяк цёпла і радасна стала Сцёпку. Колас. Нізкае асенняе сонца грэе слаба, але вакол светла і радасна. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Веснашум (паэт.) ’радасны надыход вясны, новых падзей’ (КТС, М. Машара). Да вясна́ (гл.) і шум (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)