ликова́ть несов. ра́давацца, весялі́цца; (торжествовать) трыумфава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

це́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; незак.

1. кім-чым і з каго-чаго. Адчуваць асалоду, задавальненне ад чаго-н., радавацца чаму-н.

Ц. дасягнутымі поспехамі.

Ц. з дзяцей.

2. Радавацца, весяліцца.

Цешыліся дарослыя і дзеці, чуліся песні.

3. кім-чым і з каго-чаго. Забаўляцца, пацяшацца.

Дзіця ц. новай цацкай.

4. чым. Суцяшаць, абнадзейваць сябе.

Людзі цешыліся думкай аб лепшым будучым.

|| зак. паце́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лацве́й, прысл.

Разм. Лепей, зручней, ямчэй. Мы пастаялі, памеркавалі, як лацвей дабрацца да .. скрыжавання. Сачанка. На людзях і радавацца лацвей. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самахва́льства, ‑а, н.

Разм. Паводзіны, дзеянне самахвала. [Андрэй] мог разам з хлопцамі радавацца, і ў гэтай радасці не было зусім самахвальства і прысваення чужых заслуг. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Весяліць ’рабіць вясёлым, забаўляць, выклікаць весялосць’, сюды ж весяліцца ’рабіцца вясёлым’ (КТС, БРС, Касп.), укр. веселити(ся), рус. веселить(ся), ст.-рус. веселити (з XII ст.), польск. weselić (выходзіць з ужывання) ’весяліць, цешыць, радаваць’, weselić się ’весела праводзіць час, радавацца’ (ужывае А. Міцкевіч), в.-луж. wjeselić soрадавацца’, чэш. veseliti se ’быць вясёлым, весяліцца’, славац. veseliť sa ’забаўляцца, радавацца, весяліцца’, славен. veséliti ’рабіць задавальненне, весяліць, радаваць, захапляць, быць мілым’, veselíti seрадавацца, весяліцца, забаўляцца’, серб.-харв. весѐлити(се) ’тс’, макед. весели(се) ’весяліць’, балг. веселя(се), ст.-слав. веселити ’тс’. Праславянскі дзеяслоў, які выражае стан, утвораны ад veselъ (гл. вясёлы) і суф. ‑iti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ра́доваться ра́давацца; це́шыцца;

изво́льте ра́доваться (выражение досады, ирон.) вось вам калі́ ла́ска, ра́дуйцеся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Ра́давіца, ра́довіца ’вясёлка’: узве́сіла радовіца — потопу не будзе (ТС). Ад радавацца (гл.) па тыпу вясёлка ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абвы́клы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Такі, да якога прывыклі, які стаў звычайным, заўсёдным. З таго часу прайшло столькі год. Зараз, як тады ў дзяцінстве, зноў пачынаеш здзіўляцца і радавацца самаму, здавалася б, звычайнаму, абвыкламу. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зара́давацца, ‑радуюся, ‑радуешся, ‑радуецца; зак.

Разм. Пачаць радавацца. // Узрадавацца. Убачыла [Кацярына] Міканора і зарадавалася, хоць і разгубленасць і сарамлівасць мільганулі ў сухіх ацёклых вачах. Кулакоўскі. Дзед сапраўды зарадаваўся выратаванаму рою не менш за Міхалку. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злара́днічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Праяўляць злараднасць; радавацца пры няшчасці, няўдачы другіх. [Калгаснікі] сталі задумвацца, які ўпарты і надзейны чалавек іх старшыня. Яны ж не верылі [у электрыфікацыю], упіраліся, пасмейваліся з яго намаганняў, нават злараднічалі, а ён цвёрда рабіў сваё. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)