рубі́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рубіну. // Зроблены з рубіну. Рубінавыя зоркі.

2. Чырвонага колеру, як рубін. Усюды звісалі цяжкія гронкі рабін, рубінавыя чапцы каліны, з якіх, здавалася, вось-вось пырсне церпкі сок... Паслядовіч. Помніш вечар з рубінавай дзіўнай зарой, ружавелі далёкія далі? Кляшторны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паміра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да памерці.

2. перан. Прыходзіць у заняпад. — Памірае мястэчка, — скардзіўся рабін у сваіх казаннях. Бядуля. // Адыходзіць у мінулае, адміраць — аб грамадскіх з’явах і пад. Чапляючыся за жыццё, памірае адсталае, старое, тое, што аджыла свой век; нараджаецца і дужэе новае, перадавое. Кудраўцаў.

•••

Паміраць (лопацца) са смеху — знемагаць ад смеху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабі́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рабіны. Рабінавы гай. Рабінавы кій. □ Дадому вярталіся Ганька з цёткай Фядорай ужо на захадзе сонца. Пані Юля і дзеці правялі іх да канца рабінавай алеі. Васілевіч. // Прыгатаваны з рабін, з рабінамі. Рабінавы сок. Рабінавая настойка.

2. Які нагадвае сабой колер ягад рабіны; аранжава-чырвоны. Рабінавы колер.

•••

Рабінавая ноч гл. ноч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стро́і, ‑яў; адз. няма.

Разм. Уборы, убранне. [Надзейка:] — Проську хоць яшчэ раз замуж аддавай — столькі строяў. Васілевіч. І яны, яшчэ зусім маладыя дзяўчаты, убраныя ў самыя квяцістыя свае строі, ходзяць па рынку і купляюць то прыгожую хусцінку, то пернікі, то абаранкі. Сіпакоў. / у паэт. ужыв. Чырвоным полымем шугае малады асіннік на ўзлеску, у жоўтыя строі ўбраліся трапяткія бярозкі, янтарныя каралі рабін зіхацяць у лагодных промнях сонца. Дзенісевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́бінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Маршчынка на воднай паверхні ад лёгкага ветру. Ветру зусім не было, і вада ў возеры стаяла спакойнай, без ніводнай рабінкі. Галавач.

рабі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Памянш. да рабіна; маладая невялічкая рабіна. На маладзенькай рабінцы перад вокнамі чырванела пучкоў тры ягад — першы ўраджай на маладым дрэўцы. Чорны.

2. Адна ягада рабін.

3. Народная назва піжмы. У дробным альшэўніку, дзе стаяла карова, цвіла трава-рабінка. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натхні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

1. Выклікаць натхненне, творчы ўздым. // Выклікаць, абудзіць, навеяць што‑н. (пачуцці, думкі і пад.); прымусіць прасякнуцца чым‑н. І ты будзеш, як матку, любіць Словы тыя, якія натхніў Гэты шорах і стукат рабін Пад вятрамі загадкавых ніў! Куляшоў.

2. Выклікаць душэўны ўздым, заахвоціць да якіх‑н. дзеянняў. [Слова] здольна суцешыць гора, выклікаць весялосць, натхніць на подзвіг. Юрэвіч. Першамайскія падарункі Радзіме яшчэ больш натхнілі дружны шахцёрскі калектыў. Кулакоўскі. Лазавенка пасылаў.. [на будоўлю] лепшых людзей і лічыў, што яны павінны натхніць, пацягнуць за сабой усіх астатніх. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)