Рабі́на, рабіна́, рабі́ніца ’рабіна’ (ТСБМ; воран., глыб., шальч., вільн., швянч., Сл. ПЗБ; ТС, Нар. Гом., ЛА, 1, карта № 215; Бяльк.), рус. ряби́на, укр. гороби́на, ороби́на, оря́бина, горад, горба, ворбина, веребина, ря́бка, польск. jarzębina, чэш. jeřabina, jeřáb, в.-луж. wjerjebina, н.-луж. jerjebina, славін. řabʼina, серб.-харв. jarèbika. Прасл. *arębina, *erębina, *ěrębina або (з іншай ступенню вакалізму) *rębina паходзіць з прасл. *arębъ ’курапатка, рабина’, *erębьрабчык’, *ěrębь ’буры’, звязаных з і.-е. *ē̆rē̆‑b(h)‑ *ō̆rō̆‑b(h)‑ са значэннем істот або дрэў цёмнага, чырвонага, бурага колеру (у славянскіх мовах пра стракаты колер). Роднаснае да літ. jerubė̃, jerbė̃рабчык’, лат. ir̃be ’курапатка’, ir̃bene ’рабіна’, ст.-ісл. jarpr ’карычневы’, jarpiрабчык’, ст.-в.-ням. erpf ’цёмнага колеру’ (Бернекер 1, 274; Мацэнаўэр, LF 8, 29; Фасмер, 3, 535; Трубачоў, ЭССЯ, 1, 7375; SP, 6, 58, 134; ЕСУМ 1, 570; Покарны 1, 334; Папоўска–Таборска, Бел.-польск. ізал., 104). Брукнер збліжае з літ. ráibas, raibas ’стракаты’ (Брукнер, 200).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чуба́ты, ‑ая, ‑ае.

1. З чубам (у 1, 2 і 4 знач.). На прызбе чубаты салдат-гарманіст на ўвесь мах расцягваў трохрадку. Ставер. // Які формай нагадвае чуб (пераважна пра расліны). Зіна спынілася, прыслухалася. Дзесьці ўнізе, сярод чубатых вяршалін ні то кіпарысаў, ні то таполяў спяваў салавей. Лось. Цокат, грукат па дарозе, А з дарогі — пыл густы На бярозы, Вербалозы, На чубатыя кусты. Бялевіч.

2. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў. Чубаты шалфей. Чубатая чэрнець. Чубаты рабчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рабі́навая ноч ’летняя ноч з громам, маланкай, дажджом’ (ТСБМ), ’навальнічная ноч у канцы лета’ (Ян.), рабі́нная ноч ’тс’ (Мат. Гом.), рабі́нова (рабі́на) ноч ’тс’ (ТС), укр. гороби́на ніч ’ноч з моцнай навальніцай’, рус. дыял. ряби́новая ночь, араби́новая ночь ’душная летняя ноч з зарніцамі’, ’навальнічная ноч’. Выраз вядомы толькі ўсходнім славянам. Упершыню засведчаны ў спісах XV ст. “Аповесці мінулых гадоў” як рѩбинаѩ ночь: И бывши нощи рябинои, быстъ тма, и гром шибаше и дождь. Німчук лічыць, што першы член выраза — гэта прыналежны прыметнік ад стараж.-рус. (о)рябъ, (о)рябь (< прасл. *rębъ ’курапатка’), гл. рабчык, які з цягам часу перастаў суадносіцца з назвай птушкі і быў рээтымалагізаваны шляхам збліжэння са словам рабіна або верабей (Німчук, Давньорус., 161–163). Малаверагоднай падаецца версія Даля пра сувязь з назвай дрэва (гл. рабіна), бо ў гэты час цвіце рабіна (Даль₃, 1775–1776). Па меркаванні іншых навукоўцаў назва звязана з рабы́ і роднаснымі і.-е. назвамі колеру і матывавана ўяўленнямі пра “рабую, стракатую” ад успыхваючых маланак у летнюю ноч (Брукнер, 451; Агапкина, Топорков, СіБФ, 1989, 230–253; Фінкель, ВЯ, 1956, 4, 92). Можна прапанаваць версію аб балтыйскім паходжанні назвы, параўн. літ. rabė́ti, rãbinti ’стукаць, грукатаць’, лат. grabinãt ’стукаць, удараць’, rībināt ’грукатаць (пра гром)’. Агляд версій гл. Фасмер, 3, 535; Будзішэўска, SOr, 39, 3–4, 275; Жураўлёў, Язык и миф, 522–524; Слав. др., 1, 433–434.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)