паўп’я́ны, ‑ая, ‑ае.

Трохі п’яны, нецвярозы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пья́ный

1. прил., прям., перен. п’я́ны;

2. сущ. п’я́ны, -нага м.;

с пья́ных глаз з п’я́ных вачэ́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зап’яне́лы, ‑ая, ‑ае.

П’яны, ап’янелы. — Марына! — гукнуў трохі зап’янелы Ліпскі. — Ідзі развітайся. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Піха́тып’яны’ (бераст., Сл. рэг. лекс.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неўспадзе́ўкі, прысл.

Тое, што і неспадзеўкі. Неўспадзеўкі дзверы адчыняюцца, увальваецца ў хату п’яны Пранцісь Пустарэвіч, за ім — яго жонка. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ненаві́дны, ‑ая, ‑ае.

Абл. Ненавісны. — Вон! — закрычала.. [Аміля]. — Вы абое мне ненавідныя. Чорны. [Соцкі] штоночы п’яны ўваходзіў у камеру, абводзячы ўсіх ненавідным позіркам, выбіраў ахвяру. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́тавы ’без глянцу, без бляску’, ’паўпразрысты’ (ТСБМ). Укр. ма́товий ’тс’, рус. матовый ’тс’, урал. ма́товый, матова́тый ’з бяльмом у воку’. З ням. matt ’вялы, слабы’ або з франц. mat ’цьмяны’ < італ. matto ’дурны, шалёны’, ’п’яны’ < лац. matusп’яны’ (Бернекер, 2, 24; Мацэнаўэр, LF, 10, 63; Праабражэнскі, 1, 515; Фасмер, 2, 582).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вдре́безги нареч. ушчэ́нт;

вдре́безги пья́ный разг. ушчэ́нт п’я́ны;

разби́ть вдре́безги разбі́ць на дру́зачкі (ушчэ́нт).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

намянці́ць, ‑мянчу, ‑менціш, ‑менціць; зак., што.

Натачыць касу мянташкай. Толькі на хвілінку прыпынак — намянціць касу — і далей, далей, далей. Як п’яны, узмахваў касою Міхась. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасканда́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Разм. Скандаліць некаторы час. П’яны мінут дзесяць паскандаліў і ўціхамірыўся. // Пасварыцца з кім‑н. або між сабой. Паскандаліць з суседзямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)