гало́ўны, -ая, -ае.

1. Самы важны, асноўны.

Г. тэзіс даклада.

Галоўная гераіня п’есы.

2. Які ўзначальвае каго-, што-н., старшы па службе; які падпарадкоўвае іншых.

Г. інжынер завода.

Г. сказ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцэна́рый, ‑я, м.

1. Літаратурны твор, напісаны як аснова для пастаноўкі кінафільма. Сцэнарый фільма [«Тартак»] — дэбют І. Пташнікава ў жанры драматургіі. «ЛіМ».

2. Сюжэтная схема, план п’есы, оперы, балета.

3. Спіс дзеючых асоб п’есы з указаннем парадку і часу выхаду на сцэну.

[Іт. scenario ад scaena.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мізансцэ́на, ‑ы, ж.

Спец. Размяшчэнне дзеючых асоб і дэкарацый на сцэне ў розныя моманты выканання п’есы.

[Фр. mise in scéne.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антра́кт, -у, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. Кароткі перапынак паміж дзеямі спектакля ці аддзяленнямі канцэрта.

2. Невялікі музычны твор для выканання паміж дзвюма дзеямі оперы, п’есы.

|| прым. антра́ктны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцэні́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць сцэнічнага (у 3 знач.). Сцэнічнасць п’есы. □ Твор Крапівы [драма «Партызаны»] вызначаўся сцэнічнасцю. Гіст. бел. сав. літ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэзанёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Чалавек, які любіць весці доўгія разважанні павучальнага характару.

2. Дзеючая асоба п’есы, рамана, якая звычайна выражае адносіны аўтара да падзей (спец.).

|| прым. рэзанёрскі, -ая, -ае.

Р. тон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заключэ́нне, -я, н.

1. гл. заключыць.

2. Сцверджанне, якое з’яўляецца вывадам з чаго-н.

Прыйсці да заключэння.

З. эксперта.

3. Апошняя частка, канец чаго-н.

Цікавае з. п’есы.

У заключэнне — пад канец, заканчваючы што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

счы́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. счытваць — счытаць.

2. У тэатры — чытанне п’есы па ролях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стано́ўчы, -ая, -ае.

1. Які выражае адабрэнне, згоду.

С. водзыў.

Станоўчая характарыстыка.

2. Які мае дадатныя якасці, уласцівасці, які заслугоўвае адабрэння.

Станоўчыя вынікі.

Станоўчая роля вынаходніцтва.

3. Які характарызуецца дадатнымі якасцямі, рысамі.

С. герой п’есы.

|| наз. стано́ўчасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клакёр, ‑а, м.

У буржуазным тэатры — чалавек, наняты для таго, каб гучна апладзіраваць, крычаць, свістаць і тым самым ствараць уражанне поспеху або правалу п’есы, артыста.

[Фр. claqueur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)