калігра́фія, -і, ж.

Майстэрства пісаць прыгожа і разборліва.

|| прым. каліграфі́чны, -ая, -ае.

К. почырк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паво́льны, -ая, -ае.

Няспешны, марудны.

Павольныя рухі.

Павольна (прысл.) пісаць.

|| наз. паво́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піса́нне, -я, н.

1. гл. пісаць.

2. Тое, што напісана, пісьмо, твор (іран.).

Расцягнутае п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

про́пісь, -і, мн. -і, -ей, ж.

Узоры правільнага і прыгожага пісьма.

Вучыцца пісаць па пропісях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пі́сьменны, -ая, -ае.

1. Які ўмее чытаць і пісаць, а таксама які ўмее пісаць граматычна правільна.

П. чалавек.

2. Які мае неабходныя веды, звесткі ў якой-н. галіне.

П. інжынер.

3. Выкананы адпаведна, з асноўнымі патрабаваннямі.

П. праект.

|| наз. пі́сьменнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пралісто́ўваць

‘перагортваць што-небудзь; пісаць пісьмо (без прамога дапаўнення)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пралісто́ўваю пралісто́ўваем
2-я ас. пралісто́ўваеш пралісто́ўваеце
3-я ас. пралісто́ўвае пралісто́ўваюць
Прошлы час
м. пралісто́ўваў пралісто́ўвалі
ж. пралісто́ўвала
н. пралісто́ўвала
Загадны лад
2-я ас. пралісто́ўвай пралісто́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пралісто́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пама́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Папраўленае месца ў напісаным тэксце.

Пісаць трэба без памарак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эспера́нта, нескл., н.

Штучная міжнародная мова, створаная на аснове граматычных і лексічных элементаў заходнееўрапейскіх моў.

Пісаць на э.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

туш², -ы, ж.

Чорная ці каляровая фарба для чарчэння, малявання або пісьма.

Пісаць тушшу.

|| прым. ту́шавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пи́сывать несов., разг.а́ста, мно́га раз) піса́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)