абязво́дзець, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ее; зак.

Стаць бязводным.

Пустыня абязводзела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пустэ́льня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Тое, што і пустыня.

|| прым. пустэ́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напаўмёртвы, -ая, -ае.

1. Амаль мёртвы, блізкі да смерці.

Н. чалавек.

2. перан. Бязлюдны, пусты.

Напаўмёртвая пустыня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безбярэ́жны, -ая, -ае.

Такі шырокі, што не відаць берагоў; неаглядны, бязмежны.

Безбярэжная пустыня.

Безбярэжнае мора.

|| наз. безбярэ́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязво́дны, -ая, -ае.

1. Пазбаўлены вады, вільгаці.

Бязводная пустыня.

2. Які не мае ў сваім складзе вады (спец.).

Б. раствор.

|| наз. бязво́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяжкадасту́пны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, да якога цяжка даступіцца; непраходны. Цяжкадаступныя горы. Цяжкадаступная пустыня.

2. Цяжкі для разумення, вывучэння. Цяжкадаступны стыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́шча ’густы, непраходны лес; нетры’ (ТСБМ, ТС, Шат., Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Мядзв., Яруш.), ’пусташ, бязлюднае месца’ (ЛА, 2), ’зараслі ў забалочанай мясцовасці’ (валож., ЛА, 1), пу́шча‑драму́шча ’дзікі лес, пра які гаворыцца ў беларускіх казках’ (Мядзв.), ст.-бел. пущапустыня, пустка’ (Нас. гіст.), укр. пу́ща ’дрымучы лес, лясныя нетры’, польск. puszcza ’бязлюднае месца; пустка’, харв. pȗšća ’пустая мясцовасць’ (Скок, 3, 82), славен. pušča ’папар; дзікая мясцовасць; пустэча’. Прасл. *puštja (< pustъ, гл. пусты́); паводле Банькоўскага (2, 967), пушча абазначала спрадвечна бязлюднае месца ў адрозненне ад пусты́ня (гл.), што абазначала месца, пакінутае людзьмі, параўн., аднак, славен. puščavaпустыня’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́льстынь, мяльстыня́ ’мель, доўгая каса ў рацэ, возеры’ (нясв., Яшк.). Утварэнне з суфіксамі ‑ынь (‑ыня) прасл. ‑ynʼi ад прыметніка мелісты (як пустыня ад pustъ і ‑ynʼi).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вастрано́сы, ‑ая, ‑ае.

1. З вострым, тонкім носам (пра жывыя істоты).

2. Які мае доўгі, вузкі нос, насок. Вастраносыя бацінкі. □ Носіць вадзяная пустыня на ўлоннях сваіх быстрыя вастраносыя чаўны і лёгкія чайкі-душагубкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пусце́ля ’абложная зямля’ (ДАБМ, камент., 858), параўн. укр. пустеляпустыня’, славен. pustela ’пусты чалавек’, макед. nycmenuja ’пустое месца, пусты край’. Утворана ад пусты ’незаняты’ (< *pustь), адносна суфіксацыі гл. Слаўскі, SP, 1, 109.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)