Прамо́вапублічнае выступленне’ (ТСБМ, Яруш., Гарэц.). Укр. промо́ва, польск. przemowa ’тс’. Аддзеяслоўны назоўнік ад прамовіць < мовіць (гл.). Не выключана і запазычанне з польскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́кцыя ’вуснае выкладанне вучэбнага прадмета’, ’публічнае чытанне’ (Яруш., ТСБМ). Ст.-бел. лекция (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. lekcyja ’тс’ (Булыка, Запазыч., 188; Лекс. запазыч., 164). Гл. таксама лектар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маніфеста́цыяпублічнае масавае выступленне для выражэння салідарнасці або пратэсту’ (ТСБМ), ст.-бел. манифестацыя (XVII ст.) ’тс’ са ст.-польск. manifestacyja, якое з лац. manifestātio ’выяўленне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 32).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дакла́д¹, -а, Ма́дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Публічнае паведамленне: разгорнутае асвятленне якой-н. тэмы.

Навуковы д.

Абмеркаванне даклада.

2. Вуснае ці пісьмовае паведамленне кіраўніку ўстановы аб службовых справах.

Д. дырэктару.

3. Паведамленне аб прыходзе наведвальніка.

Без даклада не ўваходзіць.

|| прым. дакладны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.).

Дакладная запіска.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спрэ́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Абмеркаванне якога-н. пытання, пры якім кожны адстойвае сваю думку, пазіцыю.

Вучоныя спрэчкі.

Спрэчкі не на жарт.

2. Аспрэчванне правоў на валоданне чым-н.

С. за бацькоўскую хату.

3. толькі мн. Публічнае абмеркаванне якіх-н. пытанняў.

Спрэчкі па дакладзе старшыні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэбю́т, ‑у, М ‑бюце, м.

1. Першае выступленне артыста на сцэне. Для дэбюту мне далі ролю прынца ў інсцэніраванай казцы Андэрсена «Прынц і жабрак». Рамановіч. // Першае публічнае выступленне ў якой‑н. галіне дзейнасці. Літаратурны дэбют.

2. Пачатак шахматнай або шашачнай партыі. Адкрыты дэбют.

[Фр. début.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́кцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Вуснае выкладанне вучэбнага прадмета або якой-н. тэмы выкладчыкам вышэйшай навучальнай установы.

Прафесар чытаў лекцыі ў БДУ.

2. Частка вучэбнага прадмета, якая выкладаецца ў вуснай форме.

Курс лекцый па гісторыі Беларусі.

3. Публічнае чытанне на якую-н. тэму.

4. Друкаваны курс публічных чытанняў, а таксама запісы па якім-н. прадмеце выкладання.

Лекцыі па літаратуры.

|| прым. лекцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закры́ты, -ая, -ае.

1. Які мае дах, сценкі.

З. вазок.

2. Не для ўсіх даступны.

Закрытае пасяджэнне (пасяджэнне пры зачыненых дзвярах, не публічнае). З. конкурс (з пэўнай колькасцю ўдзельнікаў).

3. Скрыты, унутраны (спец.).

Працякаць у закрытай форме (пра хваробу). З. пералом.

Закрытае галасаванне — тайнае галасаванне.

Закрытае мора — мора, усе берагі якога належаць адной дзяржаве.

Закрытая навучальная ўстанова — навучальная ўстанова, у якой навучэнцы жывуць на поўным утрыманні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

публи́чный в разн. знач. публі́чны;

публи́чная ле́кция публі́чная ле́кцыя;

публи́чная библиоте́ка уст. публі́чная бібліятэ́ка;

публи́чное пра́во юр. публі́чнае пра́ва;

публи́чные торги́ публі́чныя таргі́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыску́сія, ‑і, ж.

Свабоднае публічнае абмеркаванне якога‑н. спрэчнага пытання. Распачаць дыскусію. Уступаць у дыскусію. □ Былі спрэчкі і дыспуты, былі ваяўнічыя выступленні ў шматлікіх дыскусіях, на канферэнцыях, сходах. Звонак. // перан. Разм. Спрэчка некалькіх субяседнікаў па якіх‑н. прыватных пытаннях. Не так ужо і кепска жыць на свеце, як гэта здавалася яму ў часе нуднай дыскусіі з жонкай. Лынькоў.

[Ад лац. discussio — даследаванне, абмеркаванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)