дэпрэ́сія, -і, ж.

1. Хваравіта прыгнечаны псіхічны стан чалавека.

Неўратычная д.

2. Упадак, застой у гаспадарчым, грамадскім жыцці.

Эканамічная д.

|| прым. дэпрэсі́ўны, -ая, -ае; наз. дэпрэсі́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адчува́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Псіхічны працэс успрымання з’яў аб’ектыўнага свету пры іх уздзеянні на органы пачуццяў.

А. дотыку.

А. новага.

2. Перажыванне, уражанне, прадчуванне; успрыманне свядомасцю, разуменне; пазнаванне.

Паэтычнае а. свету.

А. рэчаіснасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шал, -у, М -е, м.

1. Псіхічны стан чалавека, ахопленага вялікім гневам, узбуджэннем, шаленствам; раз’юшанасць.

Чалавек быў у шале і ні на што не зважаў.

2. мн. -ы, -аў. Гарэзлівасць, свавольства; гулянка.

Спыніце свае шалы.

Ад чужога шалу ў галаве круціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́нія, ‑і, ж.

1. Псіхічны стан, пры якім свядомасць і пачуцці сканцэнтроўваюцца на якой‑н. адной ідэі. Манія праследавання.

2. перан. Незвычайная цяга, слабасць да чаго‑н.

[Ад грэч. mania — шаленства, захапленне, цяга.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

психи́ческий псіхі́чны;

психи́ческое расстро́йство псіхі́чнае расстро́йства;

психи́ческие боле́зни псіхі́чныя хваро́бы;

психи́ческая ата́ка воен. псіхі́чная ата́ка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ма́ня ’прывід, здань’ (Рам. 8), ма́нія ’тс’ (Ян.), укр. манія́, рус. паўн., усх. манья́ ’тс’. Да мана́ (гл. мані́ць) (Семяновіч, AfslPh, 11, 310). На месца націску ўплывае лексема ма́ніяпсіхічны стан’. Сюды ж манячыць ’ледзь бачыць’ (паўд.-усх., КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пага́на,

1. Прысл. да паганы (у 1 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра цяжкі, дрэнны фізічны або псіхічны стан. Каб трохі, [Ганна] упала б — ледзь намаглася ўтрымацца. Бацька заўважыў, што ёй пагана, стаў побач, паклаў руку на плячо, быццам супакойваў, даваў сілу. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перажыва́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. перажываць.

2. Асобы псіхічны стан, які выяўляецца ў наяўнасці якіх‑н., звычайна непрыемных, адчуванняў, пачуццяў. Змучаны бяссоннем і душэўнымі перажываннямі, Злобіч меў цяпер выгляд яшчэ больш пахмуры і суровы. М. Ткачоў. У маладосці рэдка здараецца, каб не спалася, хіба толькі ў часы цяжкіх перажыванняў, гора. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шал, ‑у, м.

1. Псіхічны стан чалавека, ахопленага вялікім гневам, узбуджэннем; шаленства, раз’юшанасць. Віктар яшчэ болей чырванее; вочы, звужаныя шалам, зыркаюць дзёрзка і нядобра. Савіцкі.

2. Гарэзлівасць, свавольства; гулянка. І сэрца поўняць маладыя сілы, І хмеліць галаву вясновы шал. Бураўкін. Роўныя, як на падбор, былыя дзесяцікласніцы пачыналі шалы ў вадзе, на беразе. Мыслівец. Ад чужога шалу ў галаве круціцца. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уяўле́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Стварэнне ў думках вобраза каго-, чаго-н. ці ўзнаўленне ў свядомасці атрыманых раней успрыманняў, а таксама канкрэтны вобраз прадмета ці з’явы, які раней уздзейнічаў на органы пачуццяў, а ў гэты момант непасрэдна не ўспрымаецца свядомасцю.

Ва ўяўленні паўсталі эпізоды вайны.

Зрокавыя ўяўленні.

2. Псіхічны працэс, які заключаецца ў стварэнні новых вобразаў на аснове ўжо наяўных шляхам іх пераўтварэння (спец.); творчая фантазія.

У. мастака.

3. Разуменне, веданне чаго-н.

Не мець ніякага ўяўлення пра што-н. Скласці сабе ў. пра што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)