прэ́гчыся несов.

1. (о горохе, семечках и т.п.) жа́риться; (об орехах и т.п. — ещё) кали́ться;

2. разг. (сильно желать) рва́ться, стреми́ться;

3. страд. жа́риться; кали́ться; см. прэ́гчы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жа́рить несов.

1. (готовить для еды) пячы́; (мясо) сма́жыць; (сало) сква́рыць; (кофе, семечки и т. п.) пра́жыць, прэ́гчы;

2. (жечь, палить) палі́ць, пячы́;

3. (азартно что-л. делать) прост. жа́рыць; смалі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пра́жыць, прэ́гчы, прагці́ ’падпякаць перад полымем’, ’апрацоўваць зерне, арэхі, насенне моцным жарам перад спажываннем’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Бір. Дзярж., Гарэц., Нік. Очерки, Яруш., Касп., Клім.). Рус. зах. пря́жить, пря́гу ’смажыць (у масле)’, укр. прягти, пряжу́, ц.-слав. пръжити, пражити ’смажыць, сушыць’, польск. prażyć, в.-луж. pražić, н.-луж. pšažyś ’падсмажваць, паліць, сушыць’, чэш. pražiti ’падпякаць, смажыць арэхі’, славац. pražiť ’падсмажваць, паліць, сушыць’, серб.-харв. пр̏жити, славен. prážiti, pŕžiti ’смажыць, падпякаць’, балг. пъ́ржа ’тс’, макед. пржи ’тс’. Прасл. *pražiti; ‑ŕa‑ ў рус. і ўкр. гіперграматычнае. Роднаснае літ. spraga, spragė́ti ’смажыцца’, ’трашчаць (аб драўніне’), нарв. spraka ’трашчаць’, ст.-інд. sphūrjati ’бурчыць, грыміць, вырываецца надвор’, авест. sparja ’парастак’ (Фасмер, 3, 383; Траўтман, 276 і наст.; Махэк₂, 482, Брукнер, 434). Гл. таксама прагнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)