прыёмны, ‑ая, ‑ае.

1. Які служыць, прызначаецца для прыёму каго‑, чаго‑н. Прыёмная антэна. Прыёмная радыёстанцыя. // Створаны, арганізаваны для прыёму каго‑, чаго‑н. «Хіба ў нас такая ферма ёсць? У актах прыёмнай камісіі і ўпамінку няма». Ракітны. У інстытуце ішлі прыёмныя экзамены. Карпаў. // Назначаны для прыёму, наведвання (пра час). Прыёмныя гадзіны. □ У нядзелю .. [Нічыпара] пацягнула ў бальніцу да Агнёва. Быў прыёмны дзень. Асіпенка.

2. Які ўсынавіў каго‑н. або ўсыноўлены кім‑н. [Гіго] вучыўся мове сваіх прыёмных бацькоў. Самуйлёнак. З той пары дзяўчынка пачала жыць як прыёмная дачка ў сям’і вартаўніка могілак. Галавач.

3. у знач. наз. прыёмная, ‑ай, ж. Пакой, у якім прымаюць наведвальнікаў або дзе яны чакаюць прыёму. У прыёмнай было нямнога народу, значна менш, чым звычайна, калі ідзе бюро. Шамякін. У прыёмнай рэдактара было бязлюдна. Хадкевіч. Без шапкі, загарэлы, .. [Коля] і цяпер быў такі, як тады, калі нёс .. [Рыну] на руках у прыёмную клінікі. Грамовіч.

•••

Прыёмны пакой гл. пакой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уво́д, -а і -у, М -дзе, м.

1. -у, гл. увесці.

2. -а. Устройства, месца, праз якое што-н. уваходзіць, устаўляецца; прыёмная частка машыны або ўстаноўкі.

Электрычны ў.

|| прым. уво́дны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыём ’прыстанішча, прыстанак’ (Ян.), таксама прыймо́ ’прыём’ (Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб.). Сюды ж вытворнае прыёмыш ’прыёмны сын або прыёмная дачка’ (ТСБМ) і яго дэрывацыйны варыянт пры́мыш ’прыёмыш; прымак’ (Нас.). Бяссуфікснае ад прыйма́ць/прым́аць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

камі́сія, -і, мн. -і, -сій, ж.

1. Група асоб або орган з групы асоб са спецыяльнымі паўнамоцтвамі, што ўтвараецца напастаянна або часова для выканання пэўных задач.

Прыёмная к.

Рэвізійная к.

2. Даручэнне, якое выконваецца за пэўнае ўзнагароджанне (звычайна звязанае з купляй або продажам).

Браць тавар на камісію.

|| прым. камісі́йны, -ая, -ае (да 2 знач.).

К. магазін.

Атрымаць камісійныя (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Выхава́нне (БРС, Нас., Яруш., Гарэц., Байк.). Запазычанне з польск. wychowanie ’тс’ (Кюнэ, Poln., 115), дзе яно з’яўляецца калькай франц. éducation (Унбегаўн, RÉS, 12, 45). З польск. wychowanka запазычана таксама бел. выхава́нкапрыёмная дачка, выхаванка’, а бел. выхава́нец ’прыёмны сын, выхаванец’ з’яўляецца калькай польск. wychowaniec ’тс’ (Кюнэ, там жа). Улічваючы даўняе выкарыстанне (параўн. у Ф. Скарыны выхование — Воўк–Левановіч, Мова выданняў, 282) і шырокае распаўсюджанне гэтых слоў, нельга прыняць пункт гледжання Крукоўскага (Уплыў, 127) аб калькаванні рус. воспитанник, воспитанница ў бел. выхаванец, выхаванка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыня́ць, прыму́, пры́меш, пры́ме; прыня́ў -няла́, -ло́; прымі́; прыня́ты; зак.

1. каго-што. Прыбраць, занесці, пераставіць у іншае месца.

П. посуд у шафу.

2. каго-што. Узяць, атрымаць тое, што хто-н. дае, перадае, здае; узяць у сваё распараджэнне.

П. тэлеграму. П. тавар.

Камісія прыняла новы дом.

3. што. Узяць пад сваё кіраўніцтва, заняць (якую-н. пасаду).

П. брыгаду. П. пост дырэктара.

4. каго (што). Уключыць у склад чаго-н., дапусціць да ўдзелу ў чым-н.

П. на працу. П. у інстытут.

5. каго (што). Дапусціць, пусціць да сябе з якой-н. мэтай (для размовы, для агляду, у якасці госця, жыльца і пад.).

П. пасла. П. наведвальніка. П. гасцей.

Урач прыняў хворую.

Добра п. каго-н. (добра аднесціся, добра сустрэць).

6. што. Успрыняць.

П. вестку без энтузіязму. П. да ведама што-н. П. на свой рахунак што-н. (як што-н., што адносіцца да сябе). П. да сэрца што-н.

7. што. Згадзіцца з чым-н., аднесціся да чаго-н. станоўча.

П. параду. П. чыё-н. запрашэнне.

8. што. Зацвердзіць, галасаваннем выразіць згоду з чым-н.

П. закон. П. пастанову.

Праект прыняты.

9. што. Выканаць, ажыццявіць (тое, што выражана наступным назоўнікам).

П. рашэнне (рашыць). П. смерць (памерці). П. прысягу. П. меры. П. на сябе абавязак што-н. зрабіць.

10. што. Стаць уладальнікам якога-н. звання, сану, падданым (якой-н. дзяржавы).

П. беларускае грамадзянства.

11. што. Набыць які-н. выгляд, асаблівасці.

П. позу.

Столік прыняў выгляд чарцёжнага стала.

12. што. Падвергнуць сябе якой-н. гігіенічнай, лячэбнай працэдуры.

П. душ. П. курс лячэння.

13. што і чаго. Выпіць, праглынуць (лякарства).

П. мікстуру.

14. каго-што і за каго-што. Прызнаць, палічыць.

П. каго-н. за іншага.

15. Прасунуцца трохі ў якім-н. напрамку (разм.).

Калона прыняла ўправа.

16. што. Зразумеўшы, паўтарыць (спец.).

П. сігнал.

17. каго (што). Аказаць дапамогу пры родах.

П. дзіця.

Прыняць бой — не ўхіліцца ад бою, што ўзнік па ініцыятыве праціўніка.

Прыняць ласку — аказаць гонар, уважыць (зайшоўшы, завітаўшы і пад.).

Прыняць экзамен (залік і пад.) у каго — правесці вучэбную праверку.

|| незак. прыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прыма́нне, -я, н., прыём, -у, м. (да 2, 4, 5, 13 і 16 знач.), прыёмка, -і, ДМ -мцы, ж. (да 2 знач.; спец.) і прыня́цце, -я, н. (да 2, 3, 8—11, 14 і 16 знач.).

Гасцінны прыём.

Тэлеграфістка перайшла на прыём.

Прыёмка тавараў.

Прыняцце рэзалюцыі.

|| прым. прыёмачны, -ая, -ае (да 1 знач.) і прыёмны, -ая, -ае (да 1,4 і 5 знач.).

Прыёмачная камісія (якая прымае гатовы аб’ект). Прыёмны пункт.

Прыёмная радыёстанцыя.

Прыёмныя экзамены.

Прыёмная камісія (якая прымае абітурыентаў; у 2 знач.). Прыёмны дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)