панібра́т, ‑а, М ‑браце, м.

Разм. Блізкі знаёмы, прыяцель. З людзьмі [пісар Дулеба] сходзіцца борзда і адразу ўваходзіць у ролю панібрата. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́ўдра, ‑ы, ж.

Пасцельная рэч, якой накрываюцца. Шарсцяная коўдра. □ Накрыўшыся з галавою коўдрай, спаў самы меншы пляменнік Якуб, найлепшы дзядзькаў прыяцель. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Непрыя́цель ’вораг’ (Нас., Гарэц., Мал., Сл. ПЗБ, ТСБМ). Гл. прыя́цель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кунпа́н ’прыяцель, сябра’ (КЭС, лаг., З нар. сл.). Да *кумпан. Гл. кампанія.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прия́тель

1. ся́бар, -бра м., пры́яцель, -ля м.;

2. (обращение) разг. дру́жа; (любезный) дарагі́, ласка́вы, шано́ўны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прэ́ціль iprėcil) ’прыяцель, сябра’, prėcilka ’сяброўка, копанка’ (Варл.). Фанетычна адаптаванае прыяцель (гл.), прыяцелька ’сяброўка’. Аднак звяртае на сябе ўвагу фармальнае супадзенне з в.-луж. precel ’сябра, зычлівец, апякун’, precelka ’сяброўка, апякунка’ (тлумачыцца зыходным ргес ’прыяць’, гл. Шустар-Шэўц, 2, 1170), харв. дыял. pretelj ’сябар, прыяцель’ (< pretelb, Фурлан у Бязлая, 3, 121), для апошняга зыходнай формай магло быць прасл. *prejati ’быць зычлівым, любіць’, форма ж prijatelj узнікла на базе ітэратыва *prijati (Фурлан, там жа), гл. прыяць. У такім выпадку prėcilicca ’хацець быць блізкім, прыхільным’ (Варл.) з’яўляецца захаванай формай да прасл. *preja‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

друг, -а, м.

1. Той, хто дружыць 3 кім-н., блізкі сябар, прыяцель.

Стары д. лепш за новых двух (з нар.). Сустрэча з другам.

Зялёны д. (пра лес).

2. Ужыв. як зварот да блізкага чалавека, а таксама як ветлівы зварот да таварыша, суседа ці сустрэчнага чалавека.

Дапамажы, д.

3. К дру́жа (разм.). Ужыв. як форма звароту да каго-н.

Дарагі дружа, спачуваю табе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэкі́нец ​1,

гл. тэкінцы.

тэкі́нец ​2, ‑нца, м.

Назва стэпавага каня для верхавой язды. Мой прыяцель, сівавалосы чалавек з сухаватым тулавам старажыла, лёгка скочыў на свайго тэкінца, і конь, трохі прытанцоўваючы, пайшоў сабе па дарозе. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

друг, ‑а, м.

Той, з кім хто‑н. дружыць; блізкі сябар, прыяцель. Заплакаў тут горка Міколка, баючыся расстацца з найлепшым таварышам сваім і з другам-прыяцелем. Лынькоў. / У зваротку. — Эй, друг! — гукнуў з-за калючак густы моцны бас. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сябру́к, ‑а, м.

Разм. Прыяцель, сябар; таварыш. Уладзік .. быў хлопчык жвавы, непаседлівы, скоры да бойкі [са] сваімі сябрукамі... Колас. Кранаўшчык, — відаць, вясёлы хлопец, — з вышыні сігналіць сябрукам: — Цэгла ёсць!.. А. Вольскі. А імёны для сыноў Мы абралі нашых Незабыўных сябрукоў. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)