прия́зненность прыя́знасць, -ці ж.; прыхі́льнасць, -ці ж.; зычлі́васць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дружалю́бнасць, ‑і, ж.

Прыязнасць, добразычлівасць. Прыйшлі .. [Аляксандру Іванавічу] на памяць дакорлівыя позіркі ды нават і заўвагі сяброў. Потым слёзы Ніны, яе такая харошая, жаночая, цярплівая дружалюбнасць. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прия́знь прыя́знасць, -ці ж.; (благосклонность) прыхі́льнасць, -ці ж.; (доброжелательность) зычлі́васць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тулі́цца, тулю́ся, ту́лішся, ту́ліцца; незак.

1. Гарнуцца, прыціскацца да каго-, чаго-н.

Дзіця туліцца да маці.

2. перан. Адчуваць большую прыязнасць да каго-н., быць больш адданым каму-н.

Хлопчык больш туліўся да бацькі.

3. Знаходзіць прытулак, прыстанішча дзе-н. у цеснаце.

У цеснай хаце тулілася сям’я з дзевяці чалавек.

4. перан. Размяшчацца, знаходзіцца дзе-н. у зацішным месцы.

Вёска тулілася каля лесу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Любасць, любосць, любось ’пачуццё глыбокай прыхільнасці, пяшчоты да каго- або чаго-небудзь’, ’любата’, ’прыязнасць’, ’каханне’, ’ласкавасць’, ’уцеха, пашана’, ’міла, вельмі прыемна’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Яруш., Растарг., Мікуц.; віл., пух., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), любосці ’заляцанні’ (карэліц., Сцяшк., Сл.). Укр. любість; ст.-рус. любость (XVI ст.) < ст.-бел.; польск. lubość, н.- і в.-луж. lubosć, чэш. libost, ст.-чэш. ľubost, ľúbost, славац. ľúbosť. Прасл. паўн. lʼubostь, якое з lʼubъ (Слаўскі, 4, 361–362). Да лю́бы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лаго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Разм.

1. Прыемны спакой, хараство. [Ганна:] — Нейкая лагода, як ціхія хвалі, агортвае ўсю істоту. Дубоўка. У полі такая лагода, што хоць аставайся тут, на мяжы, прыляж, маўчы ды глядзі навокал. Бядуля.

2. Згода, дружба, прыязнасць. Яны размаўлялі ціха, з лагодай, відаць, раіліся пра запаветнае і блізкае іх душы. Пташнікаў. Ёсць хвіліны прыемнай блізкасці паміж людзьмі, нейкай ціхай узрушанасці і лагоды, светлай, як восеньскі дзень. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дружба, сяброўства, сябраванне, таварыскасць, братэрства, брацтва, прыязнь, прыязнасць, яднанне, адзінства; садружнасць, салідарнасць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

прыя́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Прасякнуты сяброўскімі адносінамі, дружалюбнасцю, даверам. Гутарка так і лілася, так і сакатала, і гутарка самая прыязная, поўная спачування. Колас. З гэтым хлопцам у мяне адразу ўсталяваліся прыязныя і даверлівыя адносіны. Савіцкі.

2. Добразычлівы, спагадлівы. Міхаль Ермаліцкі адразу неўзлюбіў Собіча. Ён быў наогул не вельмі прыязны да людзей і крыху закаханы ў сябе. Скрыган. Нават лаянка.. [Івана Пракопавіча], звычайна прыяцельская, прыязная, вясёлая, цяпер звініць сапраўднаю злосцю. Колас.

3. Які выказвае дружалюбнасць, добразычлівасць, прыязнасць. Чалавек глядзеў.. вясёлымі вачамі, і ўвесь яго твар .. поўніўся добрай прыязнай усмешкай. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адштурхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце, зак., каго-што.

1. Штурхнуць ад сябе, адсунуць штуршком. [Ядвіся] раптоўна абхапіла рукамі яго шчокі і, умомант прыблізіўшы яго галаву, пацалавала, а потым з сілаю адштурхнула яго і кінулася за дзверы. Колас.

2. перан. Парваць сувязь, блізкія адносіны з кім‑н., аддаліць ад сябе, праявіўшы раўнадушнасць, халоднасць. Прыязнасць да Паходні ў Янукевіча была і цяпер, ён лічыў яго сваім выхаванцам, не верыў у плёткі І паклёпы і не хацеў адштурхнуць ад сябе. Хадкевіч. // Выглядам, паводзінамі выклікаць непрыязнасць, агіду. У гэтым прызнанні было столькі нявіннай прастаты, шчырай даверлівасць, што такая вестка мяне не толькі не адштурхнула, а зрабіла паненку яшчэ больш прывабнай. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сімпа́тыя, ‑і, ж.

1. Прыхільнасць да каго‑, чаго‑н. Бывае так: убачыш чалавека ўпершыню, толькі двума словамі перакінешся з ім, і ўжо ахапіць цябе гарачая сімпатыя да яго. Новікаў. [Рэгістратар] адчувае да тав. Мінкіна нейкую сімпатыю. Той з ім заўсёды на «ты». Проста з ім гаворыць. Бядуля. // звычайна мн. (сімпа́тыі, ‑ый). Цёплыя, ласкавыя пачуцці, прыязнасць. У групе бадай што з першага дня ўстанавіліся свае таварыскія сувязі, выявіліся сімпатыі. Карпаў. Можа, тут маюць месца і нейкія чыста асабістыя сімпатыі і пэўныя заслугі Ваўчка ў аднаўленні МТС. Хадкевіч. Занадта вялікая справа вырашалася, каб звяртаць увагу па свае.. сімпатыі і антыпатыі. Шамякін.

2. Разм. Любімы чалавек. Спаткаў сваю сімпатыю. □ [Вакула:] — У той кватэры.. [Пракаповіч] сімпатыю завёў. Радкевіч.

[Ад грэч. sympatheia — спачуванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)