наво́дны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які прыведзены, прывезены аднекуль. Наводныя жывёлы. // Чужы, не свой; прышлы. Дзяўчат бліжэйшых вёсак за два гады я ўжо ведаў. Гэта [дзяўчына] была наводная. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атаўбава́цца, ‑буюся, ‑буешся, ‑буецца; зак.

Разм. Уладкавацца, размясціцца; атабарыцца. Хацеў і там адзін карчмар атаўбавацца ды шынкарыць. Дубоўка. Хата стаяла забітая, пакуль не атаўбаваўся ў ёй прышлы салдат. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прышэ́лецпрышлы, чужы, нетутэйшы чалавек’ (ТСБМ), прышле́ц ’тс’ (Нас., Др.-Падб.). Укр. прише́лець, пришле́ць ’тс’, рус. прише́лец, пришлец ’тс’. Першае ўтворана ад асновы прошл. часу (прышо́ў) з суф. ‑елец (аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 49), другое ад пры́шлы (гл.) з суф. ‑ец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чужа́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

1. Чужы, прышлы чалавек, чужынец.

2. Чалавек, які па духу, поглядах і пад. чужы ў якім-н. асяроддзі.

Ён ч. сярод іх.

3. Не родны чалавек, не сваяк.

|| ж. чужа́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (да 1 знач.).

|| прым. чужа́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прышэ́лец, ‑льца, м.

Прышлы, чужы, не тутэйшы чалавек. Тут [у Канадзе] вельмі многа былых прышэльцаў з усходняй Еўропы. Брыль. — Ого, без дакументаў! — мнагазначна сказаў малады, пільна разглядаючы пакрытыя рубцамі з яшчэ не загоенымі ранамі рукі прышэльца. Лупсякоў. Гаспадар падхапіўся, замітусіўся ля прышэльцаў. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́хадзень ’прышэлец, прыблуда’ (ТСБМ, Янк. 3., Нар. Гом.; ашм., Стан.), прыхо́дзень ’які прыйшоў з другога месца, прышлы’ (Ласт.), сюды ж прыхажа́кі ’прышлыя людзі’, прыхо́джы, прыхо́жы, прыхаджа́лыпрышлы, нетутэйшы’, маст. прыхо́джы перан. ’запазычаны’ (паст., віл., трак., смарг., навагр., Сл. ПЗБ). Ст.-бел. приходень ’прышлая асоба; чужаземец’, якое, паводле Жураўскага (SOr, 10, 40), запазычана з польск. przychodzień ’тс’, што, на думку Вярхова (Аб нек. асабл., 34, 37), неабавязкова ў сувязі з прадуктыўнасцю словаўтваральнага тыпу. Ад прыходзіць (гл. хадзіць) з розным суфіксальным афармленнем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́шлей ’хутчэй; лепш; прыдатней; больш дарэчы, прыстойна’ (Нас.; Касп., Бяльк.), прышлі ’лепш, зручней’ (Юрч. Фраз., 1). Рус. смал. пришло ’прыстойна, як след; да твару’, пришлее, пришлей ’лепш, прыдатней’. Вышэйшая ступень ад прышлы (гл.). Семантычна можна параўнаць з падыходзіць, падыходзячы, больш падыходзячы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́шласць ’будучыня’ (Ласт.), пры́шласць (Арсеннева). Укр. при́шлість ’тс’. З польск. przyszłość ’тс’ (Кюнэ, Poln., 89). Апошняе ад przyszły ’такі, які прыйдзе, будзе’ (гл. прышлы). Паводле Банькоўскага (2, 952), у польскай мове слова распаўсюдзілася ў XVIII ст. як пераклад франц. lʼavenir ’будучыня’, параўн. лац. venire ’прыходзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насту́пны ’наступаючы, чарговы, прышлы, які мае наступіць’ (Нас., Гарэц., Некр. і Байк., ТСБМ), насту́пнік ’нашчадак, пераемнік; намеснік’ (Нас., Гарэц., Некр. і Байк., ТСБМ), насту́пца ’тс’ (Нас.), укр. насту́пний ’наступаючы, чарговы’, насту́пник ’пераемнік; нашчадак’, польск. następny ’наступны, маючы адбыцца; спадчынны; наступальны, агрэсіўны’ następnik, następca ’нашчадак, пераемнік; агрэсар’. Арэал распаўсюджання сведчыць аб беларуска-ўкраінска-польскай семантычнай інавацыі, параўн. славен. nastopen ’уступны’, серб.-харв. на́ступни ’наступальны; што мае характар прыступаў’ і іншыя ўтварэнні на базе *nastǫpiti, гл. ступа́ць. У іншых славян значэнне ’наступны’ перадаецца словамі, утворанымі ад *slědъ, *slěditi, параўн. рус. сле́дующий, балг. сле́дващ, макед. следен, серб.-харв. слѐдећи, славен. naslednji.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вёска ’сялянскае паселішча, сяло, сельская мясцовасць’ (КТС, БРС, Нас., Касп., Гарэц.), весь ’тс’ (Гарэц.). Укр., рус. уст. весь ’вёска’, ст.-рус. веска ’вёсачка’, весь, вьсь ’вёска, паселішча, квартал горада’ (X ст.), польск. wieś ’вёска’, каш. vjes ’тс’, палаб. vas ’вёска, горад’, н.-луж. wjas, wjaska ’вёска’, в.-луж. wjes, чэш. ves ’тс’, славац. уст. ves ’малая вёска’, славен. vâs, серб.-харв. *вас, балг. вес (толькі ў геаграфічных назвах), ст.-слав. вьсь. Мае адпаведнікі ў і.-е. мовах: літ. viešpat(i)s ’гаспадар, пан’, лат. vìesis ’госць, прышлы чалавек’, ст.-прус. waispattin ’гаспадыню’, ст.-інд. viśpati ’гаспадар’, viśpatni ’гаспадыня’, алб. amvisë ’тс’, ст.-інд. viś‑ ’дом, жыллё’, veśás ’сусед’, грэч. Ϝοἶκος, авест. vĩs‑, ст.-перс. viϑ ’дом’, алб. vis ’месца, мясцовасць, плошча’, лац. vīcus ’паселішча’, гоц. weihs ’вёска’. Узыходзіць да і.-е. *u̯ei̯kʼ‑ (*u̯ikʼ‑) *u̯oi̯kʼ‑o ’дом, жыллё’. Звязана, відавочна, з прасл. *věs‑ ’род, дом’ (Мартынаў, Зб. Аванесаву, 190–192). Гл. таксама Праабражэнскі, 1, 80; Вондрак, Sl. Gr., 1, 346; Траўтман, 363; Вальдэ-Гофман, 2, 782–3; Фасмер, 1, 305; Голуб-Копечны, 412–3; Брукнер 618–9; Махэк₂, 684–5; Скок, 3, 567; БЕР, 1, 137; Шанскі, 1, В, 76; КЭСРЯ, 78; Рудніцкі, 1, 373.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)