папрывалака́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Прывалачыся, прыцягнуцца — пра ўсіх, многіх. [Сабастыян:] — Хуценька збірайся, а то папрывалакаюцца вясковыя жанчыны і пазбіраюць усе грыбы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прытараба́ніць ’прывалачы, прывезці, даставіць (што-небудзь вялікае, цяжкае)’ (ТСБМ, Сцяшк.), ’прымчацца, хутка прыехаць’ (Мат. Гом.). Укр. притараба́нити ’прывалачы, прыцягнуць’, притараба́нитисяпрыцягнуцца, прывалачыся’, рус. дыял. притараба́нить ’прывезці, прынесці што-небудзь цяжкае’. Да тараба́ніць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

приле́зть сов.

1. (приблизиться, подобраться ползком) разг. прыле́зці;

2. (войти — о ком-л. нежелательном) прост. прыле́зці, прыцягну́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыгрэ́бціся, ‑грабуся, ‑грабешся, ‑грабецца; ‑грабёмся, ‑грабяцеся; пр. прыгробся, ‑грэблася; заг. прыграбіся; зак.

1. Аказацца прыгрэбеным, прысыпаным чым‑н.; грабучы, прысыпацца чым‑н. [Тэкля:] — Няхай, думаю, лепей дастрэляць, і папаўзла на карачках да таго акна.. Прыбілася, аж сюды, снегам прыгрэблася зверху і от аж дасюль далежала. Грахоўскі.

2. Разм. неадабр. Прыйсці, прыцягнуцца. Нечакана лютаўскім завейным днём прыгробся Якаў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыбу́ркацца экспр. ’прыйсці’ (ТС); сюды ж, відаць, зафіксаванае там жа з блізкай семантыкай прыбу́рыцца ’знайсці прытулак’. Няясна. Магчыма, звязана з коранем бур‑, які рэалізаваны ў рус. іркуц. прибуро́вить ’прыйсці, прыехаць; прыбыць’, іркуц., свярдл. прибуро́виться ’прыйсці, прыцягнуцца, прывалачыся’ (СРНГ), параўн. і буровіць ’круціцца; несці бязглуздзіцу’ (ТС), што вельмі прыпамінае серб. бо̀равити ’жыць, пражываць’, балг. бора́вя ’рабіць нешта’, якія ўзводзяцца да *byti (гл. быць) (ЭССЯ, 2, 195–197). Параўн. і славен. priburiti ’нечакана з’явіцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

привали́ть сов.

1. прывалі́ць, мног. папрыва́льваць;

привали́ть ка́мень к стене́ прывалі́ць ка́мень да сцяны́;

2. (прислонить, опереть) разг. прыпе́рці, мног. папрыпіра́ць, прыхіну́ць, мног. папрыхіна́ць, прыхілі́ць, мног. папрыхіля́ць;

3. (о судах) мор. прывалі́ць, падплы́сці, падплы́ць; (пристать к чему-л.) прыста́ць;

4. (прийти, появиться в большом количестве) разг. прывалі́ць;

5. (приехать, прийти, прибыть куда-л.) прост. прыпе́рці, прыпе́рціся, прысу́нуцца, прыцягну́цца;

ему́ сча́стье привали́ло яму́ шча́сце прывалі́ла;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)