прыця́гванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. прыцягваць (у 1 знач.) — прыцягнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ча́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што.

Прыцягваць або прымацоўваць прычальным канатам, чалам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыця́гвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыцягнуцца.

2. Зал. да прыцягваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́біць, -блю, -біш, -біць; незак., каго.

1. Захапляючы, зачароўваючы сваім выглядам, прыцягваць да сябе.

Поўдзень вабіць сваёй прыродай.

2. Падзываць птушак, звяроў, падрабляючы іх голас.

В. свістам птушак.

|| зак. пава́біць, -блю, -біш, -біць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мани́ть несов.

1. (звать) клі́каць, зваць;

2. перен. ва́біць, прыця́гваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

магні́т, -а і -у, Мі́це, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Кавалак жалезнай руды або сталі, які мае ўласцівасць прыцягваць да сябе жалезныя або стальныя прадметы.

2. -у, перан. Тое, што прыцягвае, вабіць да сябе.

|| прым. магні́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пристёгиватьII несов. (к пристегну́ть)

1. (застёгивать) прышпі́льваць;

2. перен. прыблы́тваць, прыця́гваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

буйні́цца, ‑ніцца; незак.

Разм. Прыцягваць увагу, вылучацца сваёй буйнасцю. На маладых аксамітных ўсходах палёў, на прыдарожнай траве, на лісці кустоў, нібы брыльянты, буйніліся багатыя росы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́дзіць ’вабіць, прыцягваць надзеяй’ (Нас.), ’прыманьваць, прынаджваць’ (Сцяшк.), надзіцца ’захапляцца надзеяй’, ’падкрадвацца’, ’набываць звычку’ (Нас.), ’спадзявацца, чакаць’ (ТС), укр. надитипрыцягваць, прыманьваць’, ’лавіць рыбу вудай’, надитися ’прываблівацца’, польск. дыял. nadzić ’прыманьваць, прывабліваць’, магчыма, сюды ж чэш. nadíti se ’спадзявацца, чакаць’, якое, паводле Махэка, з *na‑dejati sę (Махэк₂, 118), гл. надзея.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́бкі ’лёгка прынаджвальны; схільны прыцягваць, спакушаць’ (Гарэц.), вабка ’прыцягальна’ (Др.-Падб., 24), вабка ’спакушальны’ (Гарэц.). Да вабіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)