Пату́піць, патупі́ць ’апусціць уніз (вочы, галаву)’ (ТСБМ, бялын., Янк. Мат.). Рус. поту́пить (взор) ’тс’. Усх.-бел. — руская ізалекса. Да тупы́ (гл.); пату́піць — г. зн. ’нібы прытупіць погляд’ (Фасмер, 3, 346).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыту́плены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прытупіць.
2. у знач. прым. Які страціў сваю вастрыню, сілу; паслабелы. У майстэрні цемнавата, а зрок у Абрама ўжо быў прытуплены. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асляпі́ць, асляплю́, асле́піш, асле́піць; асле́плены; зак., каго-што.
1. Зрабіць сляпым.
2. Часова прытупіць зрок святлом.
Яркае сонца асляпіла мяне.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Пазбавіць здольнасці спакойна разважаць, дзейнічаць, разумець што-н.
Злосць асляпіла яго.
4. перан. Зрабіць моцнае ўражанне на каго-н.
Прыгажосць асляпіла нас.
|| незак. асляпля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. асляпле́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
усыпі́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., каго-што.
1. Выклікаць сон, прымусіць заснуць. Усыпіць дзіця. // Прымусіць заснуць пры дапамозе снатворных сродкаў, гіпнозу. Усыпіць хворага перад аперацыяй.
2. перан. Аслабіць увагу каго‑н. да чаго‑н., прытупіць пільнасць. Каб усыпіць падазрэнні немцаў, Заслонаў павінен так дзейнічаць, каб самі па сабе ўзнікалі падазрэнні ў сваіх. «Полымя». Але і.. [Булай] быў не лыкам шыты, умеў усыпіць падазрэнні і сумненні. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыспа́ць, ‑сплю, ‑спіш, ‑спіць; зак., каго-што.
1. Выклікаць сон, прымусіць заснуць, лёгшы побач. — Паспрабуй іх [дзяцей] укласці, яны двойчы мяне самога прыспалі, шпакі гэтыя. Шамякін. Ледзь пацямнее, бяжыць у каноплі [Васіль] і чакае, ніяк не дачакаецца, калі яна нарэшце прыспіць мужа і прыйдзе да яго. Сачанка.
2. Разм. Выпадкова задушыць у сне (дзіця).
3. перан. Прытупіць, паслабіць увагу, пільнасць і пад. Мае думкі, жаль няўтульны Ты прыспі, прыспі! Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)