прыблу́дны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які прыстаў да чужога статка, двара, хаты і пад. Прыблудная асечка. Прыблудны сабака. // Які далучыўся да якой‑н. групы, прыстаў да якога‑н. месца (пра чалавека). [Цымбалюк:] Ты тут чужы, прыблудны! Маўзон.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ста́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стану 5. Станавыя адносіны ў сказе.
станавы́, ‑а́я, ‑о́е.
Які мае адносіны да стана 2 (у 4 знач.). // у знач. наз. станавы́, ‑о́га, м. Тое, што і станавы прыстаў. [Антось:] — Заварочвай аглоблі і смалі дахаты, калі не хочаш, каб з цябе і з брата станавы садраў па рублю. С. Александровіч.
•••
Станавы прыстаў гл. прыстаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
станово́йII уст.;
1. прил. станавы́;
станово́й при́став станавы́ пры́стаў;
2. сущ. станавы́, -во́га м.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
прышэ́рхлы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які зацвярдзеў, прышэрх. // Які прыстаў, прымацаваўся да чаго‑н.; прыкарэлы. [Фельчар] пінцэтам абарваў прышэрхлую да раны падушачку.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
прыста́ць, -а́ну, -а́неш, -а́не; -а́нь; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.), да каго-чаго. Прымацавацца, шчыльна прылягаючы, прыліпнуць.
Гразь прыстала да паліто.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., да каго. Пра заразную хваробу: перадацца (разм.).
Прыстаў грып.
3. да каго. Далучыцца, прымкнуць.
П. да кампаніі.
4. да каго. Звярнуцца з надакучлівымі размовамі, просьбамі і пад. (разм.).
П. з пытаннямі.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра судны: падышоўшы да берага, прыстані, прычаліць.
6. Стаміцца, змагчыся.
Конь прыстаў у дарозе.
◊
Прыстаць у прымы — стаць прымаком.
|| незак. прыстава́ць, -таю́, -тае́ш, -тае́; -таём, -таяце́, -таю́ць; -тава́й; наз. прыстава́нне, -я, н. (да 4 і 5 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
прысо́хлы, ‑ая, ‑ае.
Які прысох, прыстаў. Маёр памацаў кабуру. Заўважыў плямы на гімнасцёрцы, ногцем вялікага пальца стаў саскрабаць прысохлы пясок. Беразняк.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
рэзюме́, нескл., н.
Кароткі выклад зместу, сутнасці артыкула, прамовы; кароткі вывад са сказанага. Рэзюме даклада. □ — Досыць, ясна, — вывеў сваё рэзюме прыстаў. Мурашка.
[Фр. résumé.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
вялі́касны, ‑ая, ‑ае.
1. Важны, велічны. З балкона сваёй канцылярыі прыстаў вялікасным позіркам акідае рынак. Чорны.
2. Урачыста ўзняты, поўны велічы. Вялікасны гімн.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Віж 1 ’шпіён, чалавек, які імкнецца непрыкметна выведаць, высачыць пра другіх’ (Янк. I, Жд., 2, КТС), ст.-бел. вижь ’судовы прыстаў, судовы выканаўца, які меў абавязак дастаўляць у суд адказны бок, абвінавачаных і рабіць агляды і дазнанні’ (Гарб.), укр. віж ’камісар, судовы прыстаў (у старых судах)’, польск. widz ’сведка’, ст.-польск. widz ’віж’. Да прасл. vidjь ’той, хто бачыць’ < viděti.
Віж 2 ’глядзі’ (Нас.), рус. вижь ’вось, вось жа, глядзі’, вишь ’тс’, ст.-рус. вижь, ст.-слав. виждь, чэш. viz, макед. види ’тс’ і г. д. Прасл. vidjь.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
стан², -а і -у, мн. -ы, -аў, м.
1. -а. Лагер, месца стаянкі.
Рыбацкі с.
2. -у. Войска, адзін з ваюючых бакоў.
Варожы с.
3. -а. гіст. У царскай Расіі: адміністрацыйна-паліцэйскае падраздзяленне павета.
4. -у. Саслоўе, сацыяльны слой (разм.).
Выбіраўся магістрат з вышэйшых станаў.
|| прым. станавы́, -а́я, -о́е (да 3 знач.).
С. прыстаў (начальнік паліцэйскага ўчастка).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)