отымённый лингв. адыме́нны (утво́раны ад назо́ўніка, прыме́тніка);
отымённое наре́чие адыме́ннае прысло́ўе.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ро́дна,
Прыслоўе да родны (у 4 знач.). // у знач. вык. Блізка сэрцу, дорага. Мне ўсё дорага тут, Люба, родна, прыгожа. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спалуча́льнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць спалучальнага.
2. Здольнасць, магчымасць спалучэння чаго‑н. з чым‑н. Высокай спалучальнасцю з якаснымі прыметнікамі характарызуецца.. прыслоўе вечна. «Весці».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́касны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да якасці (у 3 знач.). Якасныя змены.
2. Высокай якасці; дабраякасны. — Хай у Баброва баліць галава, дзе дастаць цэменту, — гаворыць Сакоўская. — А тынкоўку будзем рабіць якасную. Мыслівец.
•••
Якаснае прыслоўе — у граматыцы — прыслоўе, утворанае ад якаснага прыметніка.
Якасны аналіз — у хіміі — даследаванне саставу рэчыва, вызначэнне ўваходзячых у яго склад элементаў.
Якасны прыметнік — у граматыцы — прыметнік, што абазначае такую якасць або ўласцівасць прадмета, якая можа праяўляцца з рознай ступенню інтэнсіўнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чым¹, злуч.
1. злуч. параўнальны. Ужыв. для сувязі параўнальных сказаў і членаў сказа са значэннем параўнання, супастаўлення, якія паясняюць у галоўным сказе прыслоўе ці прыметнік у форме вышэйшай ступені параўнання.
Лепш ехаць, чым ісці.
Я крыху дужэйшы, чым ты думаеш.
2. злуч. супастаўляльны. Падпарадкоўвае даданыя супастаўляльныя сказы і часткі сказа пры суадносным слове «тым» у галоўным сказе.
Чым хутчэй імчыцца аўтамабіль, тым далей павінны свяціць яго фары.
3. Уваходзіць у склад састаўнога непадзельнага злучніка «перш чым», пры дапамозе якога падпарадкоўваюцца даданыя часавыя сказы.
Перш чым есці, трэба мыць рукі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Вісо́ка ’высока’ (Шат., Касп., Нас.) — прыслоўе да вісокі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
До́дніка прыслоўе ’на світанні’ (Сцяшк.). Гл. до́днік ’світанне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плашчэ́й ’больш пахіла’ (мсцісл., Юрч. СНІ!). Прыслоўе, утворанае ад пласкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ва́лам ’пра вялікую колькасць (людзей, снегу)’ (КТС). Прыслоўе < тв. скл. назоўніка вал 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Сырахватам, сырохва́том (спячы) ’са свежага, непадышоўшага цеста’ (ТС). Прыслоўе ад сыры і хватаць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)