наркабі́знес, -у, м.

Бізнес, які прыносіць даход ад гандлю наркотыкамі.

Барацьба з наркабізнесам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пладано́сны, -ая, -ае.

Які прыносіць, дае плады.

Пладаноснае дрэва.

|| наз. пладано́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бясстра́тны, -ая, -ае.

Які не прыносіць страты.

Бясстратнае прадпрыемства.

|| наз. бясстра́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асуро́чваць

прыносіць няшчасце, псаваць каго-небудзь, што-небудзь ліхім вокам’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. асуро́чваю асуро́чваем
2-я ас. асуро́чваеш асуро́чваеце
3-я ас. асуро́чвае асуро́чваюць
Прошлы час
м. асуро́чваў асуро́чвалі
ж. асуро́чвала
н. асуро́чвала
Загадны лад
2-я ас. асуро́чвай асуро́чвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час асуро́чваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шко́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Насякомае, якое прыносіць шкоду раслінам.

Шкоднікі злакаў.

2. Чалавек, які прычыняе шкоду, зло народу, дзяржаве, а таксама ўвогуле прыносіць шкоду каму-н.

|| прым. шко́дніцкі, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бескары́сны, -ая, -ае.

Які не прыносіць ніякай карысці; дарэмны.

Б. занятак.

|| наз. бескары́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заспако́йлівы, -ая, -ае.

Які заспакойвае, прыносіць заспакаенне.

Заспакойлівае слова.

Заспакойлівая вестка.

|| наз. заспако́йлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

придува́ть несов. (о ветре) разг. надзіма́ць, прыно́сіць, нано́сіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грашаві́ты, -ая, -ае (разм.).

Які мае многа грошай або прыносіць вялікі даход.

Г. чалавек.

Грашавітая служба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

талісма́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Паводле народных уяўленняў: прадмет, які прыносіць яго ўладальніку шчасце, удачу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)