бяссе́ткавы, ‑ая, ‑ае.

Які робіцца без прымянення сеткавых прылад. Бяссеткавая лоўля рыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вышыняме́р, ‑а, м.

Агульная назва прылад, прызначаных для вымярэння вышыні чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амартыза́цыя, -і, ж.

1. Паступовае зніжэнне вартасці маёмасці ў выніку яе зношвання.

2. Аслабленне сілы ўдараў, штуршкоў і пад. пры дапамозе спецыяльных прылад.

|| прым. амартызацы́йны, -ая, -ае.

Амартызацыйныя прыстасаванні (рысоры, буферы і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нэсэсэ́р, ‑а, м.

Шкатулка, чамаданчык з наборам прылад для шыцця, туалету і пад.

[Фр. nécessaire — неабходны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёста́нцыя, ‑і, ж.

Комплекс прылад для перадачы і прыёму інфармацыі з дапамогай радыёхваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мануфакту́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж.

1. Форма капіталістычнай вытворчасці, для якой характэрна выкарыстанне ручных прылад і падзел працы.

2. Фабрыка, пераважна тэкстыльная (уст.).

3. зб. Тканіна, тэкстыльныя вырабы (уст.).

|| прым. мануфакту́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тра́ктар, -а, мн. трактары́ і (з ліч. 2, 3, 4) тра́ктары, -о́ў, м.

Самаходная машына для перамяшчэння, перавозкі грузаў і прывядзення ў дзеянне сельскагаспадарчых і іншых прылад.

Колавы т.

Гусенічны т.

|| прым. тра́ктарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

візуа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які праводзіцца простым вокам або пры дапамозе аптычных прылад. Візуальныя назіранні.

[Ад лац. visualis — зрокавы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёабсталява́нне, ‑я, н.

Сукупнасць прылад, прыстасаванняў і пад., неабходных для ажыццяўлення радыёсувязі. Радыёабсталяванне карабля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вакаме́рны, ‑ая, ‑ае.

Які робіцца, вызначаецца на вока, без прылад. Вакамерная здымка. Вакамерны спосаб вызначэння адлегласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)