мануфакту́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж.

1. Форма капіталістычнай вытворчасці, для якой характэрна выкарыстанне ручных прылад і падзел працы.

2. Фабрыка, пераважна тэкстыльная (уст.).

3. зб. Тканіна, тэкстыльныя вырабы (уст.).

|| прым. мануфакту́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)