Мабіліза́цыяпрызыў ваеннаабавязаных запасу на ваенную службу’, ’перавод усіх галін народнай гаспадаркі, уключаючы ўзброеныя сілы, з мірнага становішча на ваеннае’ (ТСБМ). Запазычана праз польск. ці рус. мову з фр. mobilisation < лац. mobilis ’рухомы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ле́нінскі ле́нинский;

л. камсамо́лист. ле́нинский комсомо́л;

л. стыль — ле́нинский стиль;

л. прызы́ўист. ле́нинский призы́в;

Ле́нінская прэ́міяист. Ле́нинская пре́мия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заклік, кліч, вокліч, покліч, прызыў, лозунг

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

прызы́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які нясе ў сабе прызыў, заклік, гучыць як заклік. Дастаіш да васьмі гадзін і пачуеш, як з усіх бакоў паляцяць да цябе прызыўныя заводскія гудкі. Кулакоўскі. Зазвінелі прызыўныя песні аб вызвалены, зазвінелі яны ад Белага да Чорнага мора, і ад усходу сонца і да захаду сонца... Купала.

прызыўны́, а́я, ‑о́е.

Які мае адносіны да прызыву на вайсковую службу. Прызыўны ўзрост. Прызыўная камісія. Прызыўны пункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

призы́в м.

1. (действие) прызы́ў, -зы́ву м.; клі́канне, -ння ср.; закліка́нне, -ння ср., за́клік, -ку м.; см. призыва́ть;

2. (обращение с призывом) за́клік, -ку м.;

3. (просьба, мольба, зов) кліч, род. клі́ча м., по́кліч, -ча м.; про́сьба, -бы ж.;

призы́в о по́мощи кліч на дапамо́гу, про́сьба рату́нку;

4. собир. (лица, призванные на военную службу) прызы́ў, -зы́ву м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запа́с, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Тое, што назапашана, сабрана для чаго-н.; тое, што маецца для скарыстання.

Харчовыя запасы.

Запасы паліва.

Непарушны з.

З. ведаў (перан.). У з. або на з. (на выпадак, калі спатрэбіцца). У нас яшчэ ёсць многа часу ў запасе (маецца ў нашым распараджэнні).

2. Загнуты за шво лішак тканіны, які пакідаюць на выпадак, калі спатрэбіцца павялічыць у шырыню або даўжыню якую-н. частку адзення.

Сукенка з запасам.

3. Катэгорыя грамадзян, якія прайшлі вайсковую службу і прызываюцца зноў у войска ў выпадку неабходнасці.

Перавесці ў з.

Прызваць з.

|| прым. запасны́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).

З. выхад.

З. ігрок.

З. полк.

Прызыў запасных (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)