Тальма́х ’палоска матэрыі для падтрымання параненай або пашкоджанай рукі’ (ТСБМ), тальма́к ’перавязь; прывязь, прычэп’ (Скарбы). Хутчэй за ўсё, з польск. temlak, temblakпрывязь у халоднай зброі’, ’перавязь для падтрымання хворай рукі’ — у выніку перастаноўкі зычных у сярэдзіне слова (ml > lm), што выводзяць з цюркскіх моў, параўн. тат. tämlik ’партупея для шаблі’ (Фасмер, 4, 40; Брукнер, 568; ЕСУМ, 5, 543). Гл. цямляк.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысто́ньпрывязь’: стаяць коні на прысто́ні, не пʼюць, не едяць, усе весела гледяць (загадка). (Ян.). З прыстань (гл.) з гіперыстычнай зменай а > о.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сэйт ’стойла для каровы’, сэ́йт, сэ́йта ’аброжак, прывязь’ (даўг., Сл. ПЗБ). Запазычанне беларуска-літоўскай кантактнай зоны, аўтары слоўніка параўноўваюць з літ. seĩtas ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калцо́ ’кольца’ (Сержп. Прымхі), ’кружок’ (Сл. паўн.-зах.), ’прывязь у выглядзе абручыка, зробленая з вітак, гужбы ці іншага матэрыялу для звязкі бярвення ў плыты’ (круп., касп., З нар. сл.). Гл. кальцо, кольца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прывя́зка ’вяровачка, шнурок, раменьчык для прывязвання чаго-небудзь’ (Байк. і Некр., ТСБМ), пры́вязка (Ян.), пры́візка, прі́візь ’тс’ (Бяльк.), пры́вязкапрывязь у цэпе’ (гродз., навагр., ганц., клім., Шатал., Сл. ПЗБ), пры́везка, мн. л. прыве́зкі ’раменьчыкі ў цэпе’ (Выг. дыс., ТС), пры́візінь, прі́візінь ’раменьчык, якім прывязваюць біч да цапільна’ (Бяльк.), пры́вязка ’кальцо, якім замацоўваецца каса на касільне’ (нараўл., ДАБМ), пры́вязка ’галіна для прывязвання латаў да крокваў у саламянай страсе’ (Шат.; ашм., Стан.), ’тонкая жэрдка, якой прыціскаюць салому на страсе’ (арш., Шатал.; Мат. Маг., Сл. ПЗБ), пры́вязка, прі́візка ’тонкая жардзіна, якою прывязваецца рад саломы да латы на страсе ў час крыцця’ (Бяльк.), пры́вяз, пры́вязь, мн. л. пры́вязкі, прі́візкі, пры́везкі, пры́візкі, пры́віскі ’паплёт (у страсе паверх саломы)’ (ЛА, 4), з іншым суфіксальным афармленнем: пры́вязіна ’паплеціна’ (Сл. ПЗБ), прівязіно, мн. л. прівязіны ’жэрдкі, што ўтрымліваюць салому на страсе, да якой салома прымацоўваецца’ (П. С.). Ткацкую семантыку, развіццё якой звязана тут з асаблівасцямі ткання, калі ўток прыбіваў менш шчыльна і палатно атрымоўвалася горшае, як бы “прывязанае” да добрага, захоўваюць прывя́зка, пры́вязь ’палатно з горшага валакна; горшае валакно’ (Касп.); сюды ж пры́вызнына ’мяккія адходы валакна пры часанні льну’ (кам., Жыв. НС). Узыходзіць да прасл. *privęzъ, *privęza, *privęzъka (падрабязней у БЕР, 5, 700; ЕСУМ, 1, 442–443, з літ-рай). Ст.-слав., ст.-рус. привязати ’прывязаць, утрымаць’, привязъкапрывязь, тальмах’ (Сразн.), ц.-слав. привѧзъ, привѧза ’вяровачка для прывязвання, шнур’, привяска ’звязванне’, серб.-харв. привеза, прывезак, балг. дыял. привез ’прывязка’, старое привезка ’хустка’, славац. privez, priveza, польск. przewiązka, рус. дыял. привя́зкапрывязь для жывёлы; завязка’, ’тонкая жэрдка, якая ўтрымлівае страху’, ’частка цэпа’, укр. при́вʼязка, при́вʼязок, при́вʼязь ’шнурок, вяровачка ці што-небудзь падобнае, скарыстанае для прывязвання’. Гл. вяза́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віццёпрывязь з дубцоў, пры дапамозе якой звязваюцца скручаныя (звітыя) бярозавыя (дубовыя, лазовыя) дубцы, што ўжываюцца пры звязванні чаго-небудзь’ (Янк. II, З нар. сл., Шатал.). Першапачаткова зборны назоўнік ад *віць; параўн. ст.-бел. вить, виць ’лаза, скрутак шнуроў’ (< польск. wić ’тс’, Булыка, Запазыч., 65).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́мпіцапрывязь, з дапамогай якой прымацоўваецца біч да ручкі цэпа’ (ДАБМ). Лічыцца балтызмам. Параўн. літ. kampas ’вугал’ (версія Вяржбоўскага, якую падтрымлівае Лаўчутэ, Балтизмы, 54–55). Вельмі праблематычна. Але. калі ўлічыць значэнне бел. комбіца ’вяровачка, на якой трымаецца ў раўнавазе бязмен’ і літ. kurhpii ’выгінацца’, можналічыць, што комбіца, компіца названа так, бо дзякуючы ёй уся прылада выгінаецца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасо́йта, посайка (паўн.-усх., гродз., дзятл.) ’перавязь вядра’, іўеў. ’пятля, якую надзяваюць цялятам і каровам на шыю’, свісл. ’вяровачка для звязвання чаго-н.’, ст.-бел. сойт, ст.-польск. seyt ’вяроўка для прывязвання скаціны’ (1759 г.). Літуанізм. Параўн. літ. pasaitas, pasaitasпрывязь, перавязь’, ’дужка вядра’ (Станкевіч, Калосьсе, 1938, 4, 172–175; Непакупны, Kalbotyra, 1974, 25 (2), 76; Лаўчутэ, Балтизмы, 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саю́з ’цеснае аб’яднанне, сувязь дзвюх або некалькіх асоб, груп, таварыстваў, класаў; пагадненне, аб’яднанне арганізацый, дзяржаў для сумесных дзеянняў; назва дзяржаў, грамадскіх арганізацый’ (ТСБМ). Новае запазычанне з рус. союз ’тс’, таксама як і іншых вытворных ад яго: саю́зны, саю́знік і г. д. (Крукоўскі, Уплыў, 42, Гіст. лекс., 239). Рус. слова з ц.-слав. съѭзъ; параўн. ст.-слав. съвѫзъ, съѫзъпрывязь, рамень, вузы’, ст.-рус. съвузъ ’сувязь, вузы’. Далей да вязаць, вузы; гл. Фасмер, 3, 731.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ві́цапрывязь з дубцоў, пры дапамозе якой звязваецца бярвенне з пакладзенымі на іх жэрдкамі’ (З нар. сл.). Рус. ви́ца ’дубец, галузка; скрутак дубцоў для звязвання чаго-небудзь’, польск. wić ’дубец, галузка’, серб.-харв. ви̏цкаст ’стройны, гібкі’, славен. vjȋǎ ’дубцы івы, якімі ўмацоўваецца саламяная страха’, балг. ви́ца ’гнуткі дубец’, макед. вица ’тс’. Да віць (Міклашыч, 390; Праабражэнскі, 1, 86; Фасмер, 1, 324; БЕР, 156). Літ. vycas, лат. vica ’івавая галузка’, эст. vits ’дубец’ запазычаны з слав. (Фрэнкель, 1237).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)