обвыка́ть несов.; обвыка́ться прост. прывыка́ць, прызвыча́йвацца, асво́йвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абцярпе́цца, ‑цярплюся, ‑церпішся, ‑церпіцца; зак.

Разм. Звыкнуцца з чым‑н. непрыемным, з якімі‑н. непаладкамі. Пад канец другога тыдня астрожная адзінота і нуда сталі менш мучыць Максіма. Ён абцярпеўся і пачаў крыху прывыкаць да ўсяго гэтага. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́кнуцьпрывыкаць, прызвычайвацца’ (Гарэц., Др.-Падб.). Рус. вы́кнуть, вы́кну, укр. приви́кнути, ст.-рус., ст.-слав. выкнѫти, польск. nawyknąć, в.-луж. wuknyć ’вучыцца’. Роднаснымі з’яўляюцца літ. jùnkstu, jùnktiпрывыкаць, рабіцца прывычным’, лат. jûkt, літ. jaukìnti ’прывучаць’, ст.-прус. iaukint ’практыкаваць’, літ. jaukùs ’лагодны, прыемны’, ст.-інд. úcyati ’мае звычай’, ṓkaḥ ’задавальненне’, арм. usanim ’прывыкаю, вучуся’, гоц. biūhts ’прывычны’, ст.-ірл. do‑uccim ’разумеў знаю’ (Вальдэ, 865; Траўтман, 335; Фасмер, 1, 368; Фрэнкель, 196 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ні́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Абл. Шукаючы каго‑, што‑н., заглядваць усюды. Больш за гадзіну калацілі.. [паліцыянты] хату: лазілі пад печ, шукалі на гарышчы, нікалі за засланку. Сабаленка. Напэўна [Андрэю Данілавічу] было не прывыкаць — лазіць самому па гаршках, нікаць па палічках, карацей кажучы, займацца самаабслугоўваннем. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прывы́кнуць, прывыка́ць ’набыць прывычку; прывучыцца; асвоіцца’ (Бяльк., ТСБМ). Працягвае ст.-бел. привыкнути, привыкати, якое ад выкнути, гл. вы́кнуць (< прасл. *vyknǫti); сюды ж прывы́чка ’схільнасць, манера паводзін, звычай’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прижива́ться несов.

1. прыжыва́цца; (осваиваться) асво́йвацца; (привыкать) прывыка́ць;

2. (о растениях) прыжыва́ць, прыжыва́цца; (приниматься) прыма́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Праману́ць1 ’баднуць, укалоць рагамі’ (ваўк., Сл. ПЗБ). З літ. praniauti ’пракалоць’ (Грынавяцкене, там жа).

Праману́ць2 ’панадзіцца, узяць за моду’ (слонім., Нар. словатв.), прамяніцьпрывыкаць’ (Грынавяцкене і інш., LKK, 16. 186), прамацацца ’панадзіцца’ (шальч., Сл. ПЗБ). прамакаць ’тс’ (астрав., Сл. ПЗБ). З літ. pra(si)manyti ’выдумаць, надумаць’ < manyti ’думаць, меркаваць, мець намер’: гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 71.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́біць, звычайна безасабовае со́біла ‘прыйсці ў галаву, навесці на думку зрабіць што-небудзь нечаканае’ (ТСБМ, Касп., Шат., Гарэц., Янк. 3.), ‘прышлося, выпала’ (Варл.). Укр. собічити ‘прысвойваць’, рус. со́бить ‘запасіць, збіраць’, со́биться ‘збірацца, рыхтавацца’, польск. sobić ‘запасіць, збіраць; прысвойваць’, чэш. sobiti(si) ‘прысвойваць’, серб.-харв. sobičati se ‘асвойвацца, прывыкаць (да горада, людзей)’. Ад займенніка сабе (гл.), параўн. Махэк₂, 565.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

осва́иваться

1. (в незнакомой среде) асво́йвацца, прывыка́ць (да чаго);

2. (приобретать навык) асво́йвацца; нало́жвацца (да чаго);

3. страд. асво́йвацца; см. осва́ивать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Про́сты ’элементарны, аднародны па саставу’, ’не складаны для разумення’, ’грубы па якасці’, ’няхітры, адкрыты, неганарлівы’, ’звычайны, негатунковы’, ’прамы, роўны’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Гарэц., Бір. Дзярж., Шн. 2, Выг., Шатал., Сл. ПЗБ, ТС, Клім.), ’свабодны’ (Нас.), ’слабы, некруты (аб пражы)’ (Уладз.), ст.-бел. простый ’свабодны, вольны’ (Ст.-бел. лексікон). Рус. просто́й, укр. про́стий, ст.-рус. простъ ’прамы, адкрыты, свабодны, просты’, ст.-слав. простъ ’прамы, просты’, польск., в.-луж. prosty, н.-луж. pšosty, чэш., славац. prostý ’просты, прамы’, серб.-харв. про̏ст ’няхітры, просты; дараваны, памілаваны’, славен. pròst ’натуральны, свабодны, звычайны, просты’, балг., макед. прост ’просты, нявыхаваны’. Прасл. *pro‑stъ ад pro‑ (гл. пра- і *sto‑). Апошняе параўноўваюць з літ. ãpstas ’багацце’, apstùs ’багаты, шчодры, шырокі’, atstùs ’аддалены’, лат. nuôst ’прэч’ (< *nuo‑stu), ст.-інд. sụṣthú‑ ’які знаходзіцца ў добрым стане’, оск. trstus ’сведка’, ст.-в.-ням. ewist ’аўчарня’. Першаснае значэнне *prosthos ’тое, што выступае; той, які выступае’, параўн. ст.-інд. prastha‑ ’горная раўніна, плошча’, ірл. ross ’лес, мыс’ (гл. Фасмер, 3, 380). Іншыя версіі: Міклашыч (321) выводзіў слав. *prostъ з *prostrъ ’разасланы’ і набліжаў да прастор і роднасных; Махэк₂ (485) роднаснымі славянскаму слову лічыў літ. prantù, pratau, pràstiпрывыкаць’ (г. зн. *prostъ з *prot‑tos), аднак пры гэтым цяжка вытлумачыць яго семантыку. Паводле Аткупшчыкова (Балто-слав. иссл., 1984, 94–95), роднаснае літ. prãstas, лат. prasts ’просты; дрэнны’, літ. pràstiпрывыкаць’, таксама Банькоўскі, 2, 788. Трубачоў (ЭССЯ, 13, 137–138) адносіць другую частку слова да *stojati (гл. стаяць) аналагічна да ku‑stъ ’куст’. Гл. таксама Шаўр, Slavia, 50, 52–60; Гомалкава, Studia Etym. Brun., 1, 71. Паводле Сноя₂ (586), першасная семантыка — ’які стаіць спераду’, параўн. про́сто ’насупраць’: просто хаты (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)