прыбудо́ва, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыбудоўваць — прыбудаваць.

2. Прыбудаваны будынак да асноўнай пабудовы. Сталярня знаходзілася на калгасным двары ў прыбудове да кузні. Рылько. Сухія домікі і розныя гаспадарчыя прыбудовы пры іх гарэлі, як смольныя кучы буралому. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыбудо́ва, прыбудо́ўкапрыбудаваны будынак да асноўвай пабудовы’ (Гарэц., Інстр. 1, Янк. 2, ТСБМ; смарг., баран., швянч., Сл. ПЗБ), ’прыбудоўка да хаты або хлява, пуні для дроў; павець’ (Шушк.), прыбудуо́вка ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), прыбудо́віна ’прыбудова (прыбудаваны будынак)’ (Нар. Гом.), прыбудава́ньня, прыбудува́ньня (Бяльк.), прыбуды́нак ’прыбудаванае памяшканне’ (Байк. і Некр.). Утвораны ад дзеяслова прыбудава́ць, да будава́ць (гл.). Больш слушна, аднак, меркаванне Лер-Сплавінскага (Studia, 184–185) аб першасным характары польскай дзеяслоўна-назоўнікавай пары przybudowaćprzybudówka, адкуль формы без прэфікса. Такім чынам, прыбудо́ўка таксама запазычана з польскай, а форма прыбудо́ва з’яўляецца другасным уласнабеларускім ўтварэннем, параўн. укр. прибудо́ва ’прыбудова’, прибудо́вати, прибуду́вати ’прыбудоўваць, прыбудаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жлу́кта 1, ‑ы, ДМ ‑кце, Т ‑ай, ж.; ‑а, М ‑у, Т ‑ам, н.

Абл. Пасудзіна для запарвання бялізны, выдзеўбаная ў форме кадушкі з драўлянай калоды. У клеці паставілі дзежкі, карыты, жлукту, ступу ды другія гаспадарчыя прылады. Галавач. [Уладзік] перакульвае жлукта і па ім узбіраецца на прыбудаваны да хаты хляўчук. Кандрусевіч.

жлу́кта 2, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е Т ‑ай, ж.

Разм. Пра таго, хто многа п’е, апіваецца. — Скарачае гэтай чорнай сівухай свой паганы век, жлукта няшчасная. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)