Про́ціў ’той, хто працівіцца, упарты’ (Шат.). Аддзеяслоўны нулявы дэрыват ад праці́віцца < прасл. *protivъ (гл. проці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асме́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго.

Прыдаць каму‑н. смеласці, рашучасці, адвагі. Ты [гусляр] адважыўся мне на сляпы перакор Вызваняці сусветныя грэлі; Платы маю шмат я для такіх непакор, Хто сябе проці мне стаць асмеліў. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Проціпе́рсніца, проціпе́рсціца ’востраў запаленне скуры’ (паст., Сл. ПЗБ). Слова ўтворана ад прым. *проціперсны < проці і перст ’палец’, гл. персцень. Параўн. міжперсніца, міжыпарніца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́ціўня ’пласт вашчыны з мёдам у вуллі, які вісіць тарцом да лятка’ (ТС). Дэрыват ад праці́ўны ’процілеглы, супрацьлеглы’ < *проціў (гл. проці, супраць) з суф. ‑ja.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́ціва, про́цьва ’месца на беразе вадаёма, дзе мылі бялізну’ (уздз., Сл. ПЗБ). Гл. пратва, працьва < праць. О ў корані гіперкарэктнага характару пры пераносе націску або, магчыма, пад уплывам проці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Праціро́жна, проціро́жно ’насуперак, наперакор’ (ТС). Утварэнне ад проці (гл.) з другой часткай да рог (гл.), параўн. выраз у ро́жкі ’супраць каго-небудзь (выступаць)’; да ражон (гл.), параўн. ле́зці на ражо́н ’задзірацца’ ці пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праці́ўства ’супраціўленне’ (Гарэц.). Да проці, праціўны. Адносна мажлівасці вывядзення nomina abstracta ад архаічных бяссуфіксных прыметнікаў тыпу *protivъ або ў выніку дэзінтэграцыі суфіксальнага элемента ‑ъn‑ у прыметніку *protivъnъ гл. Краўчук, Дифференц., 23–24. Сюды ж праціве́нства ’тс’ (Нас.) з польск. przeciwieństwo ’супрацьлегласць; перашкода, памеха’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́цівень ’тое, на чым пякуць піражкі, мяса’ (Інстр. 1), про́твень ’патэльня’ (Жд. 2), про́цвінь ’самаробная патэльня, бляха’ (Мат. Маг.), про́цвіна ’тс’ (шуміл., Сл. ПЗБ). З рус. про́тивень ’тс’, якое з ням. Bratpfanne ’тс’, з магчымым набліжэннем па народнай этымалогіі да слова противпроці, супраць’. Гл. аб рускім слове Фасмер, 3, 383.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шайта́н, ‑а, м.

1. У рэлігійным уяўленні мусульман — злы дух, сатана. [Дзед Ігнат:] — А пані была дзіўная. Ні то што дзіўная, а, не проці ночы кажучы, шайтан шайтанам, з нячыстай сілай была ў вялікім сваяцтве. Лынькоў. // Ужываецца як лаянкавае слова. Нездарма я ганяўся за .. [Арліцай] больш тыдня, пакуль не гаманіў у пастку. Затое і дрэсіраваць яе цяжка. Не паддаецца, шайтан. Беразняк.

2. Родавы дух, татэм у народаў Поўначы і Сібіры.

[Араб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Напроці, напроціў ’насупраць; насустрач’ (Яруш., Сл. ПЗБ, Жд. 2, Мат. Гом., ТС), ’насуперак’ (Янк. 1, ТС, Сл. ПЗБ, ТС), ’у параўнанні’ (Мал., ТС), ’перад’: напроці дня (лельч., Нар. лекс., ТС), ’да’: Нема напроціў кого отозвацца (ТС), ’за, па’: напроці ягод едзе (ТС), напроця ’насупраць’ (Юрч.), напроць ’насупраць, насуперак’ (Яруш., Сл. ПЗБ, Жыв. сл.), напроціўку ’тс’ (Нас.). Да проці, проціў (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)