про́ці

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
про́ці - -

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

про́ці

прыназоўнік

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

про́ці предлог, нареч., разг., см. про́ціў

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

про́ці, прыназ.

Разм. Тое, што і супраць. [Марыля:] Што адзін зробіш проці ўсіх? Не ідуць, мой сынок, рэчкі ўгару і не круціцца крылле ў ветраку проці ветру. Купала. І наш асёл за працу ўзяўся шчыра: Як можна, вушы свае шырай Ён растапырыў, распрастаў І проці сонца стаў. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́ці прыназ разм гл супраць, насупраць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

проці...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. процідзеяння чаму-н., напр.: процідэсантны, процігрыпозны, проціпажарны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Про́ці ’супраць’ (ТСБМ, Ян., ТС), ’насуперак’, ’насупраць’, ’у параўнанні з’ (Нас.), ’у прысутнасці’, ’насуперак’, ’напярэдадні’ (Сл. ПЗБ), ’наперад’ (Ян.), проціў ’тс’ (Нас., Шат., ТС), ’напярэдадні’ (ТС), праці́ ’супраць’ (Стан.). Рус. про́тив, дыял. про́ти, проть ’насупраць, насустрач’, укр. про́ти, про́тив ’супраць, перад; насустрач’, ст.-рус. противъ, противу, ст.-слав. противъ ’супраць’, польск. przeciw, дыял. proci, чэш. proti, protiv, славац. proti, в.-луж. přećiwo, н.-луж. pśeśiwo ’супраць’, серб.-харв. про̏тӣв ’супраць, насупраць’, славен. prọ̑ti ’насустрач’, próti ’ў напрамку да’; protivo (прысл.), балг. проти́в ’супраць, насупраць’. Прасл. *proti, таксама *protivъ, што было ўтворана як прыметнік ад *proti, *protivǫ; апошняе з’яўлялася В. скл. адз. л. назоўніка ж. р. protiva, якое захавалася толькі ў чэш. protiva ’праціўны чалавек’. Бліжэйшыя адпаведнікі прасл. *proti (*preti) у лат. pretī, pretiem ’насустрач, супраць’, pretпроці, перад; да, у параўнанні з’, ст.-інд. práti ’супраць’, лац. pretium ’кошт, цана’, гл. Фасмер, 3, 382–383, з літ-рай. Інакш Копечны (ESSJ, 1, 226), які ўслед за Зубатым (Studie, 2, 50) зыходнай формай лічыць *protiva наз. ж. р., з якога потым развіліся прыметнікавыя формы *protivǫ, што ў выніку скарачэння далі *proti, таму што і.-е. *proti павінна было б даць у славянскіх мовах *protь. Махэк₂ (48, 3) канцавое i ў *proti тлумачыць падаўжэннем ‑ь, “каб слова мела належны аб’ём”.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

проці...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая мае значэнне: 1) прызначаны для барацьбы з чым‑н., напрыклад: процімалярыйны, процітанкавы; 2) варожы каму‑, чаму‑н., напрыклад: процінародны, проціўрадавы; 3) які не адпавядае, супярэчыць чаму‑н., напрыклад: процізаконны; 4) які перашкаджае, процістаіць чаму‑н., напрыклад: проціціск.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прэ́ціпроці, супроць’ (Бяльк.). Кантамінаваная форма польск. pi*zeciw ’тс’ і проці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АНТЫ...

(грэч. anti...),

прыстаўка, якая абазначае процілегласць, варожасць у адносінах да чаго-н., накіраванасць супраць чаго-н., тое, што і «проці...», напр., антыбіётыкі, антыгены.

т. 1, с. 394

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)