пабо́рнік, ‑а, м.
Заўзяты прыхільнік, абаронца каго‑, чаго‑н. Жывая слава пераможцам бою, Паборнікам і праўды і дабра. Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праўдашука́льнік, ‑а, м.
Той, хто дамагаецца праўды, справядлівасці. Аксён Каль — праўдашукальнік, які ўсёй істотай ненавідзіць паноў і чыноўнікаў. Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праўдалю́бны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і праўдалюбівы. Купалаўская шырыня ў разуменні праўды, страснасць у яе сцвярджэння, рабілі [зборнік] «Шляхам жыцця» адным з найбольш праўдалюбных зборнікаў. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Адза́баль, адзабылі, адзаль ’сапраўды’ (Касп.), адзабль, адзабыл ’праўда (прыслоўе)’ (Карскі 2–3, 71, 73, віц.), адзабль ’ці праўда’ (Мат. Смал.), параўн. рус. сіб. забыль ’праўда, сапраўды’, адзабль, адзабыль, ад‑за‑бы‑ль да быць (гл.). Структура ад‑забыль эквівалентна са‑праўды (Мартынаў, Бел.-рус. ізал., 69).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
здага́длівы, ‑ая, ‑ае.
Які лёгка знаходзіць правільнае рашэнне; кемлівы. Заўсёды праніклівыя і здагадлівыя дзяўчаты абвясцілі, што Шапятовіч ажаніўся. Шамякін. Здагадлівы Ёсіп быў недалёка ад праўды. І ён, і Макар уеліся Анісу ў косці. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крупі́нка ж.
1. крупи́нка;
к. со́лі — крупи́нка со́ли;
2. перен. крупи́нка, крупи́ца;
ні ~кі пра́ўды — ни крупи́нки (крупи́цы) пра́вды
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вераго́днасць, ‑і, ж.
Уласцівасць верагоднага. У прозе з яе жорсткімі патрабаваннямі жыццёвай, бытавой верагоднасці «ўзвышаны» лірычны герой становіцца героем канкрэтным, індывідуальным. Навуменка. Фактычная верагоднасць і гістарычная канкрэтнасць абставін з’яўляюцца важнай умовай гістарычнай праўды, узмацняюць гістарычную аснову раманаў. Дзюбайла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мана́, ‑ы, ж.
Наўмыснае скажэнне праўды, ісціны; няпраўда, хлусня. [Лёшка] так маніў, што праз дзень-два і сам ужо верыў у сваю ману. Пянкрат. [Чмаруцька] і сапраўды мог такое адкалоць, што і не дабярэшся, дзе пачынаецца мана, дзе канчаецца праўда. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маню́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑нюцы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Той, хто маніць, хто не кажа праўды; хлус. І чаму ўжо так павялося, што паляўнічых і рыбакоў лічаць страшэннымі фантазёрамі, а часамі нават проста манюкамі? Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хаду́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць хадульнага. Любая рэгламентацыя і схема робяць вобраз мёртвым, прыводзяць да скажэння жыццёвай праўды, да фальшывай рыторыкі, хадульнасці, дыдактычнай павучальнасці. Дзюбайла. Пры ўсёй хадульнасці і рытарычнасці некаторых вершаў, кніжка.. [А. Александровіча «Па беларускім бруку»] сведчыла, што ў беларускую паэзію прыйшоў арыгінальны і самабытны паэт. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)