праспява́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад праспяваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наспява́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. чаго. Праспяваць, спець многа чаго-н.

Н. песень.

2. перан., што і чаго. Нагаварыць многа чаго-н. (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапяя́ць

праспяваць што-небудзь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прапяю́ прапяё́м
2-я ас. прапяе́ш прапеяце́
3-я ас. прапяе́ прапяю́ць
Прошлы час
м. прапяя́ў прапяя́лі
ж. прапяя́ла
н. прапяя́ла
Загадны лад
2-я ас. прапе́й прапе́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прапяя́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спе́ць

праспяваць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. спяю́ спяё́м
2-я ас. спяе́ш спеяце́
3-я ас. спяе́ спяю́ць
Прошлы час
м. спе́ў спе́лі
ж. спе́ла
н. спе́ла
Загадны лад
2-я ас. спе́й спе́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час спе́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прагарлапа́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.

Разм.

1. Вельмі моцна пракрычаць, праспяваць што‑н.

2. Гарлапаніць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надудзе́ць

‘найграць што-небудзь і без прамога дапаўнення; аднатонна, нягучна прагаварыць, прачытаць, праспяваць што-небудзь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. надуджу́ надудзі́м
2-я ас. надудзі́ш надудзіце́
3-я ас. надудзі́ць надудзя́ць
Прошлы час
м. надудзе́ў надудзе́лі
ж. надудзе́ла
н. надудзе́ла
Загадны лад
2-я ас. надудзі́ надудзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час надудзе́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заспява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць спяваць. // Праспяваць. На двары хрыпла, відаць, яшчэ не зусім прачнуўшыся, заспяваў певень. Яму адказаў другі, трэці. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́канаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Ажыццявіць, здзейсніць (наказ, заданне, задуму і пад.). Выканаць план. Выканаць абяцанне.

2. Праспяваць, сыграць, станцаваць. Выканаць песню, танец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабасі́ць, ‑башу, ‑басіш, ‑басіць; зак., што і без дап.

Разм. Сказаць што‑н. або праспяваць басам. — Ды нам заседжвацца і няма калі, гаспадынька, — прабасіў салдат. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пропе́ть сов.

1. праспява́ць, прапе́ць;

2. (потерять голос) разг. прапе́ць;

пропе́ть го́лос прапе́ць го́лас.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)