праспява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. гл. спяваць.

2. што і без дап. Правесці які-н. час, займаючыся спяваннем.

Праспяваў увесь вечар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праспява́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. праспява́ю праспява́ем
2-я ас. праспява́еш праспява́еце
3-я ас. праспява́е праспява́юць
Прошлы час
м. праспява́ў праспява́лі
ж. праспява́ла
н. праспява́ла
Загадны лад
2-я ас. праспява́й праспява́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час праспява́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

праспява́ць сов.

1. в разн. знач. пропе́ть; (исполнить — ещё) спеть;

п. калыха́нку — пропе́ть (спеть) колыбе́льную;

не́дзе ў двары́а́ў пе́вень — где́-то во дворе́ пропе́л пету́х;

2. (какое-л. время) пропе́ть;

а́ў уве́сь ве́чар — пропе́л весь ве́чер

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праспява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

1. Утварыць голасам музычныя гукі, выканаць голасам музычны твор. Людміла Сяргееўна паглядзела на неба і ціхенька праспявала: «Колькі ў небе зор...» Радкевіч. // Вымавіць нараспеў. — Гэта вы, таварыш галоўны архітэктар? — з насмешлівым какецтвам праспяваў жаночы голас. Карпаў. — А гэты чараўнік, Полечка, якраз у мяне і сядзіць, — праспявала Вікторыя Аркадзеўна. Паслядовіч. // Утварыць пявучыя гукі. Трэція пеўні праспявалі, калі яны леглі спаць. Гурскі. Прыгожа праспяваў ражок стрэлачніка. Васілёнак.

2. Спяваць некаторы час. Ноч перад тым, як пакінуць Дзяляцічы, амаль усю праспявалі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праспява́ць гл. спяваць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

спява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што і без дап. Утвараць голасам музычныя гукі; выконваць вакальныя творы; умець гэта рабіць.

С. песню.

С. у оперы.

С. басам.

2. каго-што і без дап. Выконваць оперную партыю.

С.

Міхала.

3. Пра пеўчых і некаторых іншых птушак: цёхкаць, шчоўкаць, свістаць і пад.

Салавей спявае.

Галасіста спяваў певень.

4. перан., без дап. Быць прасякнутым узнёслым, радасным пачуццём.

Сэрца маё спявае.

5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра музычныя інструменты: меладычна гучаць.

Цымбалы спяваюць.

6. аб кім-чым і пра каго-што. Складаць вершы пра што-н., услаўляць у вершах, песнях.

Паэт спявае аб Радзіме.

|| зак. праспява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны (да 1—3 знач.).

|| наз. спява́нне, -я, н. і спеў, спе́ву, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піяні́сіма, прысл. (спец.).

Вельмі ціха, цішэй, чым піяна.

Праспяваць што-н. п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праспява́ны пропе́тый; спе́тый; см. праспява́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спетьI сов. (пропеть) спець, праспява́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

біс, выкл.

Выгук, які выказвае просьбу паўтарыць толькі што выкананы артыстам нумар.

•••

На біс (выканаць, праспяваць і г. д.)праспяваць, выканаць паўторна па жаданню публікі.

[Ад лац. bis — двойчы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)