Про́разка ’пятля ў вопратцы для гузіка’ (Інстр. 2; брагін., Шатал., Сакал., Ян.), ’прарэх’ (лун., Шатал.), про́рыска ’тс’ (раг., чэрв., драг., Сл. ПЗБ), про́рэзка ’шырынка, прарэх’ (ТС, Сакал.). Гл. прарэзка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ртачка ’зрэбны, палатняны ніз у кашулі’ (баран., ваўк., Сл. ПЗБ), тартынкапрарэх у сарочцы’ (бабр., КЭС). Звязана з назвай тканіны порт (гл.) і матывывана значэннем ’кроіць, разразаць’, адсюль значэнне ’прарэх’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

проре́ха ж.

1. (дыра) дзі́рка, -кі ж.; прарэ́х, -ха м., прарэ́ха, -хі ж.;

2. (разрез) разг. прарэ́х, -ха м., прарэ́ха, -хі ж.;

3. перен. (упущение), разг. недахо́п, -пу м., хі́ба, -бы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кліны́прарэх у штанах’ (Янк. Мат., Сцяц., Жд. 3). Гл. клін2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прае́рх ’разрэз у штанах, спадніцы’ (Сцяшк. Сл., Шатал.). Метатэза з прарэх (aj (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распарэ́х ’прарэха’ (ганц., Сл. ПЗБ; Ян.) і ’разрэз на адзенні’ (Наша Ніва, 2005, 4 лістап.), ’распорка, дзірка’ (Сцяшк. Сл., Мат. Гом.), роспорэ́х, роспорэ́ха ’разрэз, прарэх’ (ТС). Ад распароць, гл. паро́ць; параўн. серб.-харв. ра́спор ’разрэз’. Незвычайная суфіксацыя прымушае дапусціць кантамінацыю распорак (гл.), прарэх (гл.), параўн. кантамінаваную форму распрарэ́х (ганц., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квяту́ркапрарэх (у штанах)’ (Шатал.). Няясна. Магчыма, да квет (гл.). Утворана з дапамогай суфікса ‑урка (Сцяцко, Афікс. наз., 182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэх1 ’паласа раллі або сенажаці’ (Яшк.). Гл. прарэх, урэх.

Рэх2 ’ляшчына звычайная’ (маг., Кіс. 41). Гл. арэх.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кяту́рка ’клін, які ўшываецца паміж калашын штаноў, шырынка’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. ketùrka ’шырынка’ (Там жа, 2, 598), ’прарэх (у штанах)’ (Шатал.). Балтызм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прарэ́ха, ‑і, ДМ ‑рэсе, ж.

Тое, што і прарэх. З-пад світы відаць .. сарочка і з-пад яе цераз прарэху відаць худыя жоўтыя грудзі. Галавач. Іван азірнуўся і палез у прарэху курткі. Быкаў. Дзядзька стаў мацаць рукамі па возе, правяраць, каб не было дзе якой прарэхі. Пестрак. [Старшыня:] — Скажу аб жывёлагадоўлі. Тут у нас, таварышы, шырокая прарэха атрымалася. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)