зауря́д-пра́порщик уст. заўра́д-пра́паршчык, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

портупе́й-пра́порщик воен., ист. партупе́й-пра́паршчык, род. партупе́й-пра́паршчыка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

І́ндрык ’франт’ (Грыг.). Экспрэсіўнае слова, узнікшае, відаць, у выніку кантамінацыйных пераўтварэнняў. Магчыма, кантамінацыя індык (гл.) і *фендрык; параўн. рус. фендрик ’малады чалавек з прэтэнзіямі’ (польск. fendrych < ням. Fähnrichпрапаршчык’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Партупе́я ’плечавы паясны рэмень, да якога прышпільваецца халодная зброя, палявая сумка і пад.’ (ТСБМ). З рус. портупе́я ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79), дзе з франц. porte‑épée (Праабражэнскі, 2, 110; Фасмер, 3, 336). З рус. таксама партупе́й‑прапаршчык, партупе́й‑юнкер.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шля́па, ‑ы, ж.

Разм. зневаж. Пра нерашучага, незнаходлівага, неэнергічнага чалавека. — Вы — шляпа, прапаршчык, да-с! Праўдзіва прыказка пра вас, І верна ўзяты вы на мушку, кавалер. Колас. [Лей:] — Прапалі чарцяжы... — Эх вы, шляпа! — кінуў берлінец. — У канторы аставалася шмат людзей, дзе яны? Усіх сабраць! Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́рсі, ‑яў; адз. няма.

1. Уст., паэт. Грудзі (у чалавека). Юнак той — прапаршчык Дзяжа. У росце мерны, цёмна-русы, Шырокі ў персях і плячах. Колас.

2. Грудзі (у каня). Конь, разгарачаны галопам, захроп, ледзь не па самыя персі прасадзіўшы тонкія ногі ў снег. Паслядовіч. Сцяпан аброццю прыціснуў галаву каня да персяў. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Рытмічны, роўны. Каля крамы мясцовага сельпо ходзіць начны вартаўнік, паглядае на вокны, што свецяцца ў познюю пару, ды прыслух[оў]ваецца да мернага пастуквання паравіка. Шахавец. Сцёпка трохі падумаў. Ні да чаго пэўнага не дадумаўшыся, выйшаў на вуліцу і мерным крокам, як чалавек сталы, пайшоў у бок Андрэевай хаты. Колас.

2. Які служыць для вымярэння чаго‑н. Мерны ланцуг. Мерная рэйка.

3. Разм. Сярэдні па сіле, памерах. Юнак той — прапаршчык Дзяжа. У росце мерны, цёмна-русы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фурго́н, ‑а, м.

1. Крытая конная павозка. А побач з Насцяй цягнуць коні Фургон закрыты, а ў фургоне Герой мой, прапаршчык Дзяжа. Колас. Як расказваюць старажылы, конка добра бегла пад гару, а на пад’ёмах нават чатыры кані не маглі цягнуць цяжкі фургон. Жычка. Насустрач ім выехаў нейкі старамодны фургон, запрэжаны тройкай добрых коней. Шамякін.

2. Закрыты кузаў на аўтамашынах, прычэпах, калёсах для перавозкі грузаў. З хлебнага фургона, рэзка затармазіўшы машыну, выскачыў шафёр і кінуўся цераз вуліцу наперарэз гасцям з Афрыкі, хочучы сказаць ім нешта важнае... Навуменка. Па калдобістай дарозе імчацца магутныя грузавікі, фургоны рамонтных майстэрань, аўтакрамы... Хведаровіч.

[Фр. fourgon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)