сва́таць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што.

1. каму. Прапаноўваць каго-н. у мужы ці ў жонкі.

Сваталі яму многа дзяўчат.

2. Прасіць згоды на шлюб з кім-н. (у жанчыны або ў яе радні).

С. дачку суседа.

3. перан. Настойліва прапаноўваць што-н. (заняць якую-н. пасаду, выступіць у каго-н. або выкарыстаць што-н., назначыць у якасці каго-н. і пад.; разм.).

С. у кіраўнікі.

|| зак. пасва́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны, сасва́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны, вы́сватаць, -аю, -аеш, -ае; -аны і усва́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| наз. сва́танне, -я, н. і сватаўство́, -а́, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сулі́цьпрапаноўваць, даваць, абяцаць’ (Нас., Гарэц., Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., Сержп., Тур., ЛА, 3, Сл. ПЗБ, Шатал., ТС; бых., ЖНС; мсцісл., З нар. сл.; чавус., Нар. сл.), ’жадаць’ (Ян.), сюлі́цьпрапаноўваць, даваць’ (астрав., паст., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. сули́ти, рус. сули́тъ, польск. дыял. sulić ’тс’. Відавочна, звязана са стараж.-рус. сулѣи ’лепшы’, ц.-слав. соулии, ст.-слав. соулѣи ’тс’, супастаўляльнымі з літ. šulnas ’выключны, цудоўны’, ст.-інд. śurah ’моцны, смелы’, грэч. χῦρος ’сіла, моц’ (Фасмер, 3, 801; ЕСУМ, 5, 472). Форма з пачатковым сю‑ (śu‑), відаць, пад уплывам літ. siū́litiпрапаноўваць’, якое, у сваю чаргу, лічыцца запазычаннем з беларускай, гл. Смачынскі, 552. Гл. таксама пасуліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дыктава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак.

1. Павольна вымаўляць, чытаць што-н., каб слухачы маглі запісваць.

Д. тэкст.

2. Прапаноўваць што-н. для безагаворачнага выканання.

Так яму дыктавала сумленне.

|| зак. прадыктава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. дыкто́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. (да 1 знач.).

Пісаць пад дыктоўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сва́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. каму. Прапаноўваць каго‑н. у мужы ці ў жонкі; клапаціцца аб чыім‑н. шлюбе. Сваталі яму маладзіц, паўвёскі было ўдоў, а выбраць па душы жонку Хведар не мог. Паўлаў. Колькі разоў ён [Юзік] прабаваў сватаць Баранка. Крапіва.

2. Прасіць згоды на шлюб з кім‑н. (у жанчыны або ў яе родных). У Палікараўку прыехалі яны сватаць малодшую дачку Храпавіцкага за стрэчнага Юлісева брата. Мурашка.

3. перан. Разм. Настойліва прапаноўваць каго‑, што‑н.; клапаціцца пра набыццё каго‑, чаго‑н. Загадчык, калі сватаў мяне ў гэтую школу, хваліўся, што ў Міланьках — вялікі лес, глыбокая рака. Далідовіч. — Дзякую... і такога рысака сватаеш ты свайму калгасу? — насмешліва перабіў яго [Чарнова] Міхал. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сва́таць, сва́таццапрапаноўваць каго-небудзь у мужы ці ў жонкі’, ‘прасіць згоды на шлюб’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС). Укр. сва́тати(ся), рус. сва́тать(ся), ст.-рус. свататися ‘парадніцца праз шлюб дзяцей або сваякоў’, польск. swatać się ‘тс’, чаш. svatati ‘спраўляць вяселле’, балг. свату́вам се ‘быць сватам’, макед. сватоса се ‘парадніцца праз шлюб’. Прасл. *svatati (sę), *svatiti sę. Толькі славянскае. Дэрыват ад *svatъ, першасна ‘парадніцца’, астатнія значэнні даволі познія. Гл. Трубачоў, История терм., 143.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скіта́цца ‘блукаць, бадзяцца; вандраваць’ (Касп., ТС, Ян., Сержп. Прымхі; в.-дзв., узд., шальч., Сл. ПЗБ), скі́тнік ‘бадзяга’, ‘адзінокі чалавек’ (Ян.). Параўн. укр. скита́тися, рус. скита́ться ‘тс’, славен. дыял. skítati se, серб.-харв. ски́тати се, балг. скитам (се), макед. скита се, ст.-слав. скытати сѧ. Прасл. *skitati sę, роднаснае літ. kutéti ‘устрэсваць’, kutrùs ‘бойкі’, ст.-ісл. skunda ‘хутка збіраць, прыбіраць, спяшацца’, ст.-в.-ням. scutten ‘трэсці, штурхаць’ і г. д.; гл. Фасмер, 3, 641; Шустар-Шэўц, 1289 (адносіць сюды в.-луж. skićić, чэш. skytati, славац. skytať з развіццём значэння ‘бадзяцца’ ≥ ‘прапаноўваць сябе’); Куркіна, Этимология–1971, 75; SEK, 4, 307–308.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

частава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго.

Даваць або прапаноўваць паесці, папіць, пакурыць; карміць або паіць каго‑н., выказваючы ўвагу, гасціннасць. Маці частавала дачку, слухала яе і не магла надзівіцца. Грамовіч. Шпілеўскі, які дапамагаў разгружаць машыну, весела частаваў усіх папяросамі. Савіцкі. // перан. Разм. Рабіць каму‑н. што‑н. прыемнае. Мужчыны нашы днямі ўжо бачылі гэты спектакль, цяпер Цімох частаваў ім мяне, аднак рагаталі ўсе. Брыль. [Вышамірскі] хадзіў ад хаты да хаты і частаваў людзей паляўнічымі апавяданнямі. Бядуля. // перан. Разм. Біць таго, хто лезе не ў сваё. — Жывём, гасцей не клічам І ў госці не паўзём, Няпрошаных па лычу Частуем таўкачом. Лужанін. А потым аплявухамі як след [Янук] Зладзюгу частаваць узяўся. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапанава́ць I сов., в разн. знач. предложи́ть;

п. но́вы прае́кт — предложи́ть но́вый прое́кт;

п. дапамо́гу — предложи́ть по́мощь;

п. но́вую зада́чу — предложи́ть но́вую зада́чу;

п. пайсці́ ў адпачы́нак — предложи́ть пойти́ в о́тпуск;

п. руку́ (і сэ́рца) — (каму) предложи́ть ру́ку (и се́рдце) (кому)

прапанава́ць II несов., см. прапано́ўваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́віць, ста́ўлю, ста́віш, ста́віць; незак.

1. што. Размяшчаць, умацоўваць што-н. вертыкальна, у стаячым становішчы.

С. слупы.

С. кнігі на паліцу.

2. каго (што). Прымушаць або памагаць каму-н. устаць, заняць дзе-н. месца стоячы.

С. дзіця на падлогу.

3. каго (што). Прызначаць на работу, прапаноўваць рабіць што-н., назначаць на якое-н. месца, пазіцыю.

С. новага механіка.

С. вартавога на пост.

4. што. Устанаўліваць, будаваць.

С. помнік.

5. што. Змяшчаць на пэўнае месца, пакідаць у пэўным становішчы.

С. аўтобус у аўтапарк.

С. посуд на стол.

6. што. Прыводзіць у патрэбны стан; вучыць правільнаму валоданню (голасам, дыханнем і пад.), надаваць чаму-н. патрэбнае становішча, форму.

С. голас (маладому спеваку). С. рукі цымбалісту.

С. словы ў патрэбным склоне.

7. што. Прыкладваць, накладваць, устаўляць і пад. да якой-н. часткі цела з лячэбнай мэтай.

С. гарчычнікі.

С. тэрмометр.

С. пломбу.

8. што. Рабіць метку, знак на чым-н., пісаць, рысаваць, падпісваць.

С. подпіс.

С. дату.

С. адзнакі ў дзённік.

9. што. Арганізоўваць, наладжваць; ажыццяўляць пастаноўку на сцэне.

С. доследы.

С. балет.

С. спектакль.

10. што. Майстраваць, устанаўліваць.

С. палаткі.

11. што і без дап. У азартных гульнях: уносіць, укладваць у гульню (грошы).

С. у банк 100 рублёў.

12. што. Задаваць, прапаноўваць для выканання, абмеркавання.

С. сціслыя тэрміны.

С. на галасаванне.

С. перад фактам.

13. перан., каго-што. Ствараць для каго-н. умовы, абставіны, прыводзіць у якое-н. становішча.

С. героя ў складаныя абставіны.

С. пад кантроль.

14. каго-што. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі абазначае: лічыць чым-н., разглядаць як-н. што-н.

С. сваёй мэтай.

С. у віну.

15. што. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі ўжыв. ў знач. рабіць (тое, што абазначае назоўнік).

С. рэкорд.

16. што. Нарыхтоўваць, складаючы якім-н. чынам.

С. сена ў копы.

Ставіць дыягназ — вызначаць, устанаўліваць хваробу, характар захворвання.

|| зак. паста́віць, -ста́ўлю, -ста́віш, -ста́віць; -ста́ўлены.

|| наз. пастано́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. (да 1, 6, 9 і 12 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патрабава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак.

1. каго-што, чаго, з інф., са злучн. «каб» і без дап. Прасіць у катэгарычнай форме, дамагацца чаго‑н. З размовы можна было здагадацца, што дзед патрабаваў нейкую даведку аб старасці. Якімовіч. Кожны прасіў, патрабаваў вырашыць яго справу ў першую чаргу. Асіпенка. Між іншым Андрэй катэгарычна патрабаваў, каб ішлі ў калгас, што вельмі радавала і цешыла падлетка Мікіту. Колас. // Прад’яўляць да каго‑, чаго‑н. якія‑н. патрабаванні. Патрабаваць ад вучняў дысцыпліны. □ Цімафей Міронавіч выйшаў з хаты з пакорнай слухмянасцю чалавека, які з мілай ахвотаю зробіць усё, што ад яго патрабуюць. Зарэцкі.

2. чаго, са злучн. «каб» і з інф. Абавязваць, прымушаць да чаго‑н. Маці з бабулькай не шкадавалі грошай, і Марынка заўсёды апраналася так, як патрабавала самая апошняя мода. Шыцік. Упаўнаважаны цэнтра Каралькоў патрабуе, каб слухаліся толькі яго. Юрэвіч. Наш доўг быў ісці, прабівацца да роднай зямлі, а доўг салдацкай дружбы патрабаваў ад мяне несці параненага сябра. Шамякін.

3. каго. Прапаноўваць, загадваць з’явіцца куды-н; выклікаць. Равінскі нервова круціў ручку насценнага тэлефона і патрабаваў начальніка чыгуначнай ЧК. Грахоўскі.

4. чаго. Мець патрэбу ў чым‑н. Многае было забыта за гэтыя гады, а многае патрабавала перагляду. Хадкевіч. Натруджанае працай цела патрабавала добрага адпачынку. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)